Кармялаў
| Кармялаў | |||||
| Karmėlava | |||||
Месца старога касьцёла |
|||||
|
|||||
| Магдэбурскае права: | 2 траўня 1792 | ||||
| Павет: | Ковенскі | ||||
| Раён: | Ковенскі | ||||
| Насельніцтва: | 2886 (2001) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°58′20″ пн. ш. 24°04′00″ у. д. / 54.97222° пн. ш. 24.066667° у. д.Каардынаты: 54°58′20″ пн. ш. 24°04′00″ у. д. / 54.97222° пн. ш. 24.066667° у. д. | ||||
|
Кармялаў на мапе Летувы
Кармялаў
|
|||||
Кармя́лаў (па-летувіску: Karmėlava) — мястэчка ў Ковенскім раёне Летувы, на рацэ Вяльля. Адміністрацыйны цэнтар Кармялаўскага староства. Насельніцтва 2886 чал. (2001). Знаходзіцца за 14 км на паўночны ўсход ад Коўны. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
У Кармялаве разьмяшчаецца аэрапорт «Коўна».
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя пісьмовыя згадкі пра Кармялаў (Kremilow) зьяўляюцца з кан. XIV ст. у апісаньні шляхоў крыжацкіх наездаў[1].
У 1529 вялікі князь Жыгімонт I Стары фундаваў у Кармялаве касьцёл (перабудаваны ў 1763 віцебскім кашталянам Ш. Сіруцем). На Радзівілаўскай мапе (1613) значыцца як мястэчка. У 1663 згадваецца парафіяльная школа.
Быў цэнтрам нягродавага староства ў складзе Ковенскага павету, якое трымалі Агінскія, потым Сіруці; на сойме 1773—1775 староства перадалі ковенскаму скарбніку Юзафу Кончу.
2 траўня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кармялаву Магдэбурскае права і герб. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Касьцёл Сьвятой Ганны (1945)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Кармялаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 259
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Kormiałów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 403—404
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кармялаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў