Карова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Карова
Krowa.jpg
Навуковая клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Сысуны
Атрад Парнакапытныя
Падатрад Жвачныя
Сямейства Пустарогія
Род Сапраўдныя быкі
Від Дзікі бык
Бінамінальная намэнклятура
Bos taurus taurus

Каро́ва — самка хатняга быдла, падвіду Bos taurus taurus — дамашні бык, парнакапытная жывёла, разводзіцца дзеля атрыманьня малака й ялавічыны. Вылучаюць мясныя, мяса-малочныя й малочныя пароды кароваў. У сьвеце налічваецца каля 1,3 млрд асобаў буйной рагатай жывёлы, пераважна — кароваў. Найбольшае пагалоўе налічваецца ў Індыі (каля 400 млн), Бразыліі й Кітаі (па 150 млн).

У Беларусі на 1 студзеня 2007 году налічвалася 3,9 млн галоваў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1,5 млн — каровы. Па вытворчасьці малака на душу насельніцтва краіна займае 1-е месца ў СНД і 4-е ў Эўропе. Больш за 98 % мяса і малака беларускія гаспадаркі атрымліваюць ад разьвядзеньня чорна-пярэстых кароваў.

У некаторых краінах каровы ўважаюцца сьвятымі.

Зьмест

[рэдагаваць] Паходжаньне

Продкам хатніх кароваў быў дзікі бык, у прыватнасьці ягоны вымерлы ў дзікай прыродзе падвід — тур.

Буйная рагатая жывёла, і, у прыватнасьці, каровы гуляюць значную ролю ў чалавечай гісторыі. Адамашненьне пачалося ў часы раньняга нэаліту, прыкладна 8500 гадоў таму, усьлед за адамашненьнем коз, авечак і сьвіней. Пытаньне, ці зьяўляюцца тэрыторыя сучаснай Турэччыны й паўночнага Міжрэчча адзіным цэнтрам адамашненьня (ня лічачы адамашненьня зэбу на тэрыторыі Індастану), застаецца адкрытым. Праведзеныя ў 1994 годзе генэтычныя дасьледаваньні паказалі, што сучасныя каровы не належаць, як доўгі час лічылася, адной радавой лініі.

[рэдагаваць] Гаспадарчае значэньне

Карова на лузе ў швайцарскіх Альпах

Карова ў сялянскай сям’і здаўна ўвасабляла багацьце й дастатак. Страціць карову, асабліва ў неўраджайныя гады, для сялянаў было раўназначна катастрофе. Таму карову ў глыбінцы заўсёды вельмі паважалі, усяляк засьцерагалі, клапаціліся, ставіліся да яе ласкава[1]. Гадоўляй кароваў займаецца жывёлагадоўля, пераважаючая жывёлагадоўчая галіна. Малочныя й мяса-малочныя пароды разводзяць дзеля атрыманьня малака, ялавічыны, скураў.

Адходы жыцьцядзейнасьці каровы, гной, выкарыстоўваюць у якасьці добрага ўгнаеньня. У 2009 годзе быў расшыфраваны геном каровы[2], што дазволіць палепшыць і паскорыць вывядзеньне пародаў з патрабаванымі для сельскай гаспадаркі ўласьцівасьцямі.

[рэдагаваць] Культ каровы

У Індыі са старажытнасьці карову лічаць сьвятой жывёлай, увасабленьнем Вялікай маці Адыці й зямлі, а часам нават усяго Сусьвету. Веды зьвязваюць іх са сьвітанкам і сонцам, называючы маці, якая ўладарыць над патройнай прыродай сьвету. Карова абараняецца Сусьветнымі законамі й Вішну асабіста, за забойства каровы магчыма таксама трапіць у пекла, таму гэта забаронена: «Забойцам кароваў прыгатавана гніць у пекле столькі гадоў, колькі было валасінак на целе каровы»[3].

У міталёгіі розных народаў карова выконвае касьмічную функцыю: у эгіпцянаў нябесная карова нут, якая спарадзіла неба, увасабляла Нябесны акіян. У Мэмфісе яна выступала сымбалем пасіўнай сілы, увасабленьнем Вэнэры. Менавіта карову па радзе аракула легендарны Кадм вывеў да месца, дзе былі заснаваны Тыбы.

Цельная карова лічыцца жаночым сымбалем жыватворчай і сілкавальнай сілы зямлі, а ў пары з быком яны увасабляюць сымбаль бажаства — жаночага й мужчынскага, які спараджаючага й выкормліваючага. Напрыклад, у Старажытнай Грэцыі карову часьцяком малявалі зь цялём, які смакчыць вымя, што азначала множаньне чароўнай сілы, сілкавальнай сябе саму.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Каровасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Хатнія жывёлы
Хатнія ўлюбёнцы
Пацук · Кот · Сабака · Марская сьвінка · Канарка · Чыюкі · Хамяк · Акварыюмныя рыбкі
Сысуны сельскагаспадарчага значэньня
Трус · Сьвіньня · Карова · Тур · Як · Конь · Мул · Ішак · Асёл · Каза · Авечка · Алень · Вярблюд · Лама · Альпака · Слон
Птушкі сельскагаспадарчага значэньня
Курыца · Гусак · Качка · Мускусная качка · Індычка · Страўс · Цацарка · Фазан · Перапёлка
Казуркі сельскагаспадарчага значэньня
Пчала · Кашэніль · Шаўкапрад
Выстаўныя жывёлы
Голуб · Паўлін · Лебедзь-шыпун

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах