Кароль рымлянаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кароль рымлянаў (па-лацінску: Rex Romanorum) — тытул, які насіў кіраўнік Сьвятой Рымскай імпэрыі да каранацыі яго Папам. Замест гэтага тытулу маглі ўжывацца раўназначныя яму Rex Francorum (кароль франкаў), Rex Teutonicorum (кароль немцаў), альбо проста Rex (кароль). Пазьней тытул караля рымлянаў насіў таксама і вызначаны спадчыньнік імпэратарскага пасаду.