Карта паляка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карта паляка

Карта паляка — дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсьленыя Законам «Аб карце паляка», прынятым Соймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 году.

Карту паляка выдаюць выключна асобе, якая ня мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражываньне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і мае грамадзянства Рэспублікі Армэніі, Азэрбайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Эстонскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Кыргыстан, Летувіскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдовы, Расейскай Фэдэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркмэністана, Украіны ці Рэспублікі Узбэкістан і пры тым заяўляе аб сваёй прыналежнасьці да польскага народа і выконвае абавязкі, якія вынікаюць з вышэйназванага закона.


Зьмест

[рэдагаваць] Умовы атрыманьня

Для атрыманьня карты паляка неабходна, каб былі выкананыя наступныя ўмовы:

Карта паляка можа таксама выдавацца той асобе, чыё польскае паходжаньне пацьверджана згодна з правіламі Закона «Аб рэпатрыяцыі» ад 9 лістапада 2000 году.

[рэдагаваць] Правы

Уладальнік карты мае права на атрыманьне доўгатэрміновай шматразовай нацыянальнай візы на знаходжаньне ў Польшчы, а таксама легальную працу на тэрыторыі Польшчы без асобнага дазволу. Таксама ён мае права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю нароўні з польскімі грамадзянамі, у прыярытэтным парадку прэтэндаваць на фінансавыя сродкі, якія выдзяляюцца для падтрымкі палякаў за мяжой зь дзяржаўнага або мясцовага бюджэту, карыстацца чыгункай з 37-адсоткавай зьніжкай[1].

[рэдагаваць] Пазыцыя іншых краінаў

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе прыняў рашэньне датычна сваёй пазыцыі адносна польскага закону «Аб карце паляка». У сваім рашэньні Канстытуцыйны суд палічыў, што шэраг нормаў гэтага закону пярэчыць нормам міжнароднага права[2].

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Карта палякасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах