Карусант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карусант
Плянэта «Зорных войнаў»
Coruscant.png
Астраграфічныя зьвесткі
Рэгіён Ядро Галяктыкі(pl)
Сэктар Карусант
Сыстэма Карусант
Колькасьць сонцаў 1
Колькасьць спадарожнікаў 4, 3 пасьля зьнішчэньня аднаго юужан вонгамі
Каардынаты (0,0,0)
Дыямэтар 12 240 км
Працягласьць дня 24 гадзіны
Працягласьць году 368 дзён
Адлегласьць ад ядра 10 000 сьветлавых гадоў
Фізычныя зьвесткі
Атмасфэра кіслародная сумесь
Гравітацыя 9,81 м/с2
Вада ніжэй 5%
Грамадзкасьць
Насельніцтва людзі, розныя
Колькасьць 1 000 000 000 00
Населеныя пункты Храм джэдаяў, Галяктычны сэнат
Прыналежнасьць Галяктычная рэспубліка, Галяктычная імпэрыя, Новая рэспубліка

Каруса́нт (па-ангельску: Coruscant) — плянэта сусьвету «Зорных войнаў». Зьяўляецца цэнтрам Галяктычнай рэспублікі, а потым імпэрыі. Амаль усю паверхню плянэты займае горад. Плошча раёнаў, дзе няма гораду, зусім невялікая. У асноўным такія раёны знаходзяцца каля палюсоў. Клімат на плянэце падтрымліваецца штучна.

На плянэце разьмяшчаюцца штаб-кватэры шматлікіх буйных карпарацый і ўстановаў. Таксама на Карусанце месьціўся Галяктычны сэнат за часамі Старой і Новай Рэспублікі, і Храм джэдаяў. За часамі імпэрыі на плянэце знаходзіўся імпэратарскі палац, а сама плянэта была перайменаваная ў імпэратарскі цэнтар. Плянэта агорнута двайным плянэтарным шчытом, абараняецца флётам.

Паверхня плянэты была цалкам зруйнаваная пад час вайны з юужан вонгамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]