Карым Бэнзэма
| Карым Бэнзэма | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 сьнежня 1987 Ліён, Францыя |
|
| Рост | 187 | |
| Вага | 82 | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэал Мадрыд | |
| Нумар | 9 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1995—1996 1996—2004 |
Бро Тэраён Ліён |
|
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2009 2009— |
Ліён Рэал Мадрыд |
112 (43) 94 (44) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2007— | Францыя | 49 (15) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Карым Бэнзэма (па-француску: Karim Benzema, па-арабску: كريم بنزيمة; нарадзіўся 19 сьнежня 1987 года, Ліён, Францыя) — францускі футбаліст альжырскага паходжаньня, нападнік гішпанскага клюба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Францыі. У асноўным Карым гуляе ў якасьці нападніка, аднак можа згуляць і на пазыцыі ўскрайняга ўінгера, таксама вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасьцямі[1].
Зьмест |
Раньнія гады[рэдагаваць]
Бэнзэма ёсьць сынам эмігрантаў зь беднай альжырскай вёсачкі, нарадзіўся ў паўночным прыгарадзе Ліёна. У ягоных бацькоў, Гафіда й Малікі, дзевяць дзяцей, пяць дзяўчынак і чатыры хлопчыкі. Сям’я Бэнзэма жыла даволі сьціпла ў невялікім доме ў цэнтры Бро Тэраёна, раёне з высокім узроўнем беспрацоўя. Ва ўзросьце васьмі гадоў ён пачаў гуляць за мясцовы клюб «Бро Тэраён», дзе яго хутка заўважылі, дзякуючы ягоным здольнасьцям, якія былі відавочна вышэй сярэдняга ўзроўню.
Кар’ера[рэдагаваць]
«Ліён»[рэдагаваць]
Яму было 9 гадоў, калі ён патрапіў у сыстэму падрыхтоўкі «Ліёна», і ўсяго 17, калі ён стаў адным зь лепшых гульцоў рэзэрву гэтай каманды, забіваючы па тры дзесяткі галоў за сэзон. У сьнежні 2004 году Карым трапіў у асноўную каманду «Ліёна», 15 студзеня 2005 году на хатнім стадыёне «Жэрлян» Карым дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі.
У самым пачатку кар’еры Бэнзэма любілі параўноўваць з Давыдам Трэзэге за здольнасьць абыходзіць абарону, але неўзабаве яго сталі ўжо параўноўваць з Зынэдынам Зыданам, адным зь лепшых футбалістаў у гісторыі Францыі, які таксама мае кабільскае паходжаньне. У сэзоне 2005—2006 гадоў Бэнзэма адкрыў лік сваім мячам у французскай лізе, то бок на апошняй хвіліне матчу ён засмуціў брамніка «Аячча». У сэзоне 2006—2007 гадоў Бэнзэма стаў асноўным нападнікам «Ліёна». Ён згуляў у 21 гульні і забіў 5 галоў.
На наступны сэзоне Карым забіў 20 галоў у чэмпіянаце Францыі й стаў лепшым бамбардзірам, і адным зь лідэраў сваёй каманды. У прэсе зьявілася інфармацыя пра цікавасьць да Бэнзэмы з боку вядучых клюбаў Эўропы, як то «Рэал», «Ювэнтус», «Лівэрпул» і «Чэлсі», але сам Карым праз свайго агента заявіў пра нежаданьне пакідаць «Ліён», зь якім ён мае намер перамагчы ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА[2][3]. У сэзоне 2008—2009 гадоў форвард забіў 17 галоў у 36 матчах чэмпіянату Францыі. Усяго ў 149 гульнях за «Ліён» Бэнзэма забіў 66 галоў.
«Рэал Мадрыд»[рэдагаваць]
Аднак 1 ліпеня 2009 году за € 35 млн Бэнзэма перайшоў у гішпанскі клюб «Рэал Мадрыд», падпісаўшы шасьцігадовы кантракт. Згодна з кантрактам француз атрымлівае 6,5 млн эўра ў год. За вылікам падатку, які складае 24% атрымліваецца 5 мільёнаў эўра. «Рэал Мадрыд» заплаціў агенту гульца Карыму Джазыры 10% камісіі ад сумы трансфэру. Гэта максымальна дазволеная працэнтная стаўка агента ў эўрапейскім футболе.
9 ліпеня ён быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці новага гульца «Рэала». Прэзэнтацыя нападніка на «Сант’яга Бэрнабэў» сабрала каля 15—20 тысяч гледачоў. Карым Бэнзэма стаў пятнаццатым францускім гульцом у гісторыі мадрыдзкага клюба.
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць]
У 2004 годзе Бэнзэма быў гульцом зборнай Францыі да 17 гадоў, зь якой перамог у чэмпіянаце Эўропы сярод юнакоў да 17 гадоў, упершыню ў гісторыі зборнай. На турніры, які праходзіў у Францыі, Бэнзэма забіў 1 гол у матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі ў групавым этапе. Пазьней гуляў за зборную да 18 гадоў. у 2005 годзе разам са зборнай перамог у рзыгрышу Кубка Мэрыдыяна. Ён адыграў ва ўсіх чатырох матчах і дзякуючы пяці ягоным галам Францыя выйграла турнір.
У сьнежні 2006 году атрымаў выклік у першую зборную Францыі ў матчы супраць зборнай Грэцыі, аднак па прычыне траўмы на поле так і не зьявіўся. Бэнзэма меў права выступаць за зборную Альжыра, аднак адмовіўся ад такога права, сказаўшы што «мае бацькі з Альжыра, гэтая краіна — у маім сэрцы, але ў футбол я буду гуляць за Францыю»[4]. Паўнавартасны дэбют адбыўся 28 сакавіка 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, у якой Бэнзэма, выйшаўшы на поле ў другім тайме, забіў гол і прынёс перамогу сваёй зборнай.
Дасягненьні[рэдагаваць]
Пэрсанальныя[рэдагаваць]
- Лепшы бамбардзір Лігі 1: 2008
- Уладальнік трафэю Брава: 2008
Клюбныя[рэдагаваць]
- Чэмпіён Францыі (4): 2005, 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Францыі: 2008
- Уладальнік Супэркубка Францыі па футболе (3): 2005, 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ «Karim Benzema: Overview». ESPN.
- ^ Benzema veut gagner la Ligue des Champions avec l’OL. Lyon Capitale.
- ^ Бензема остаётся в «Лионе». Soccer.ru.
- ^ Бензема предпочел Францию Алжиру. Спорт-Экспресс.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Карым Бэнзэма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (фр.)
- Прафайл на афіцыйным сайце «Рэал Мадрыд» (анг.) (гішп.)
|
|
|---|
|
1 Касыльляс · 2 Варан · 3 Пэпэ · 4 Рамас · 5 Куэнтран · 6 Хедыра · 7 Раналду · 8 Кака · 9 Бэнзэма · 10 Эзіль · 12 Марсэлу · 13 Адан · 14 Алёнса · 15 Эсьен · 16 Карвалью · 17 Арбэлёа · 18 Альбіёль · 19 Модрыч · 20 Ігуаін · 21 Кальлехон · 22 Ды Марыя · 29 Марата · 35 Фэрнандэс · Трэнэр: Маўрынью |
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Манданда (бр) · 2 Бумсонг · 3 Абідаль · 4 Віера · 5 Галяс · 6 Макелеле · 7 Малюда · 8 Анэлька · 9 Бэнзэма · 10 Гаву · 11 Насры · 12 Анры · 13 Эўра · 14 Клер · 15 Цюрам · 16 Фрэй (бр) · 17 Скілячы · 18 Гаміс · 19 Саньёль · 20 Тулялян · 21 Дыяра · 22 Рыбэры · 23 Купэ (бр) · Трэнэр Дамэнэк |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Лярыс (бр) · 2 Дэбюшы · 3 Эўра · 4 Рамі · 5 Мэксэс · 6 Кабай · 7 Рыбэры · 8 Вальбуэна · 9 Жыру · 10 Бэнзэма · 11 Насры · 12 Мацюідзі · 13 Рэвэер · 14 Мэнэз · 15 Малюда · 16 Манданда (бр) · 17 М’Віля · 18 Дыяра · 19 Мартэн · 20 Бэн Арфа · 21 Касэльні · 22 Клішы · 23 Карасо (бр) · Трэнэр Блян |
||