Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўночная Карэя
'조선민주주의인민공화국'
Сьцяг Паўночнай Карэі Герб Паўночнай Карэі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Калі верыць у народ, абапіраесься на яго — сто разоў пераможаш»
Дзяржаўны гімн
«Aegukka»
Месцазнаходжаньне Паўночнай Карэі
Афіцыйная мова карэйская
Сталіца Пхеньян
Найбуйнейшы горад Пхеньян
Форма кіраваньня
найвышэйшы лідэр
прэм’ер-міністар
камуністычная дзяржава
Кім Чэн Ын
Чхвэ Ён Рым
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
98-е месца ў сьвеце
120 540 км²
4,87
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
51-е месца ў сьвеце
24 051 218
198,3/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
95-е месца ў сьвеце
$45 млрд
$2400
Валюта Паўночна-карэйскі вон (KPW)
Незалежнасьць
ад Японіі
15 жніўня 1945
Аўтамабільны знак KP
Дамэн верхняга ўзроўню .kp
Тэлефонны код +850
Мапа Паўночнай Карэі

Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Chosŏn Minjujuŭi Inmin Konghwaguk, КНДР) — камуністычная краіна, разьмешчаная на поўначы Карэйскай паўвыспы, узьнікшая пасьля Другой сусьветнай вайны пры падтрымцы савецкіх войскаў. Мяжуе з Расеяй на паўночным усходзе, Кітаем на поўначы, Рэспублікай Карэяй (Паўднёвай Карэяй) на поўдні і аддзелена ад яе дэмілітарызаванай зонай. З захаду мае выхад да Жоўтага мора, з усходу да Японскага мора. СталіцаПхеньян. Улада належыць Працоўнай партыі Карэі ўзначаленай Кім Чэн Ынам.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2004 году ў Паўночнай Карэі існуюць два гарады дзяржаўнага падпарадкаваньня, тры спэцыяльныя рэгіёны і дзевяць правінцыяў.

Гэтыя 14 адміністрацыйных адзінак дзеляцца на спэцыяльныя гарады (Тукупсі), гарады (Сі), раёны (Кун), падраёны (Гу), акругі. Яны, у сваю чаргу дзеляцца на суседзтвы (Тонг), вёскі (Ры), працоўныя акругі (Радонгуянду).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка Паўночнай Карэі заснаваная да дактрыне самазабесьпячэньня і цэнтральнага кіраваньня, знаходзіцца ў стане стагнацыі. Урад краіны адмаўляецца ўдзельнічаць у міжнародным гандлі і прадстаўленьня эканамічных паказчыкаў, абмяжоўваючы такім чынам колькасьць інфармацыі на гэту тэму. Дзяржаўныя прадпрыемствы вырабляюць тавары, якія спажываюцца выключна на мясцовым рынку. Цэнтральнае плянаваньне, палітычны тэрор зьяўляюцца прычынамі эканамічнай стагнацыі. Сэрыя экалягічных катастрофаў, карупцыя, зьнікненьне камуністычнага блёку ў Эўропе пагоршылі і так безнадзейны стан. Сельская гаспадарка таксама ў гаротным стане, сваю прадукцыю, яна пастаўляе ў асноўным для патрэбаў войска.

Структура эканомікі выглядае наступным чынам: 30,2% — сельская гаспадарка, 33,8 % — прамысловасьць, 36% паслугі.

З прычыны поўнай самаізаляцыі, недастатковай колькасьці ўгнаеньняў, некалькіх неўраджаяў, вытворчасьць харчовай прадукцыі амаль на мільён тонаў меней патрэбаў краіны.

Паўночная Карэя атрымлівае харчовую дапамогу з боку Кітаю і ЗША за абяцаньне спыненьня дасьледаваньняў ў вобласьці атамнай зброі. Але гэта дапамога не заўсёды даходзіць да тых, каму яна патрэбная.

Зь ліпеня 2002 году быў распачаты рынкавы экспэрымэнт ў Прамысловым рэгіёне Каэсонг, які разьмешчаны амаль на мяжы з Кітаем. Кітай і Паўднёвая Карэя зьяўляюцца асноўнымі гандлёвымі партнэрамі краіны. За 2003 год гандлёвы абарот з Кітаем вырас на 38% і склаў 1,02 млрд даляраў, а з поўднем на 12% і склаў 724 млн даляраў з пачатку экспэрымэнту. На працягу году, з 2002 да 2003, колькасьць сотавых абанэнтаў павялічылася з 3000 да 20 000. Але з чэрвеня 2004 году сотавыя тэлефоны зноў былі забароненыя.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карэйская паўвыспа першапачаткова была заселена тунгускімі народамі, якія прыйшлі сюды з паўночна-заходняй Азіі. Некаторыя з гэтых плямёнаў засялілі паўночны Кітай (Манчжурыю).

Насельніцтва КНДР аднароднае, але ёсьць невялікія нацыянальныя меншасьці: кітайцы (50 000 чалавек) і японцы (1800 чалавек).

Пачынаючы з 1960-х гадоў краіна прыкладала значныя намаганьні для прыцягненьня іншаземцаў, перш за ўсё тэхнічных спэцыялістаў з краінаў камуністычнага блёку. Акрамя таго, з 1960-х да 1980-х гадоў у ВНУ Паўночнай Карэі вучыліся шмат студэнтаў з Усходняй Эўропы, Самалі, Анголы і Віетнаму. Сёньня ў КНДР жывуць іншаземцы з Расеі, Усходняй Эўропы і Віетнаму (у асноўным у навакольлі Пненьяну).

Узроставая структура насельніцтва КНДР выглядае наступным чынам:

  • 0—14 гадоў — 24%;
  • 15—64 гады — 68%;
  • 65 і старэй — 8%.

Прырост насельніцтва складае 0,84%. Нараджальнасьць — 15,54 немаўлятаў на 1000 насельніцтва, сьмяротнасьць — 7,13 сьмерцяў на 1000 насельніцтва, эміграцыя адсутнічае. Сьмяротнасьць сярод немаўлятаў — 23,29 чалавек на 1000 немаўлятаў, працягласьць жыцьця — 71,65 году. Узровень нараджальнасьці — 2,1 немаўлятаў на адну жанчыну.

Традыцыйная рэлігія — будызм і канфуцыянства, але рэлігійная дзейнасьць у краіне забароненая.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспублікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў