Карэйская вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карэйская вайна
(한국전쟁)
(조선전쟁)
Koreanwarmontage.jpg
Марская пяхота ЗША палоніць кітайскіх камуністаў; Бамбавік Б-26; Сілы ААН адыходзяць праз 38-ю паралель; Паўднёвакарэйскія ўцекачы; Атака марскіх пехацінцаў
Дата: 25 чэрвеня 195027 ліпеня 1953
Месца: Карэйскі паўвостраў
Вынік:
Тэрытарыяльныя
зьмены:
усталяваная дэмілітарызаваная зона; нязначныя тэрытарыяльныя зьмены на 38-й паралелі
Супернікі
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў ААН
Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя
Аўстралія Аўстралія
Бэльгія Бэльгія
Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Hellenic Kingdom Flag 1935.svg Каралеўства Грэцыя
Канада Канада
Калюмбія Калюмбія
Люксэмбург Люксэмбург
Нідэрлянды Нідэрлянды
Новая Зэляндыя Новая Зэляндыя
ЗША ЗША
Тайлянд Тайлянд
Турэччына Турэччына
Філіпіны Філіпіны
Францыя Францыя
Этыёпія Этыёпія
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ПАР
Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
Кітай Кітай
СССР СССР
Камандуючыя
Сьцяг ЗША Дуглас Макартур
Сьцяг ЗША Мэт’ю Рыджўэй
Сьцяг ЗША Гары С. Труман
Сьцяг ЗША Марк Кларк
Сьцяг ЗША Дўайт Эйзэнгаўэр
Сьцяг КНДР Кім Ір Сэн
Сьцяг Кітаю Пэн Дэхўай
Сьцяг Кітаю Мао Дзэ-дун
Сьцяг СССР Ёсіф Сталін
Колькасьць
Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя 590 911
ЗША ЗША 480 000
Вялікабрытанія Вялікабрытанія 63 000
Канада Канада 26 791
Аўстралія Аўстралія 17 000
Філіпіны Філіпіны 7430
Турэччына Турэччына 5455
Нідэрлянды Нідэрлянды 3972
Францыя Францыя 3421
Новая Зэляндыя Новая Зэляндыя 1389
Тайлянд Тайлянд 1294
Этыёпія Этыёпія 1271
Hellenic Kingdom Flag 1935.svg Каралеўства Грэцыя 1263
Калюмбія Калюмбія 1068
Бэльгія Бэльгія 900
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ПАР 826
Люксэмбург Люксэмбург 44
Агулам: 941 356 — 1 139 518
Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка 260 000
Кітай Кітай 780 000
СССР СССР 26 000
Агулам: 1 066 000
Страты
900 000 — 1 800 000 1 500 000 — 3 800 000

Карэ́йская вайна́, Вайна ў Карэ́і — баявыя дзеяньні на Карэйскім паўвостраве ў 1950—1953 роках паміж узброенымі сіламі КНДР пры падтрымцы СССР і КНР з аднаго боку, і войскамі Паўднёвай Карэі пры падтрымцы ЗША і амэрыканскіх хаўрусьнікаў пад эгідай Савету Бясьпекі ААН з другога.

У Паўночнай Карэі вайна называецца Айчыннай вызваленчай (па-карэйску: 조국해방전쟁), у Паўднёвай — Інцыдэнтам 25 чэрвеня (кар. 6·25 사변).

Сілы бакоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1950 акупацыйныя сілы СССР і ЗША, якія ўдзельнічалі ў разгроме японскіх войскаў у Карэі, былі ў асноўным выведзены з гэтай краіны. Аднак дзеля падтрыманьня рэжымаў Паўночнай і Паўднёвай Карэі на паўвостраве і ў непасрэднай блізкасьці заставаліся дастаткова значныя савецкія і амэрыканскія сілы.

З савецкага боку — сілы Далёкаўсходняй ваеннай акругі і Ціхаакіянскага флёту, кантынгент у паўночна-ўсходнім Кітаі, група ваенных дараднікаў у КНДР (246 чал. па штаце, фактычна — 148), звыш за 4000 ваенных спэцыялістаў. Карэйская народная армія налічвала дзесяць пяхотных дывізіяў, адну танкавую брыгаду, матацыклетны полк. Народна-вызваленчая армія Кітаю была зьвязана вайной з гаміньданаўскімі сіламі ў Кітаі і не магла ўзяць удзелу ў Карэйскай вайне на першым этапе.

З амэрыканскага боку — 7-ы флёт (каля 300 караблёў), дзьве паветраныя арміі на авіябазах у Японіі і Філіпінах — тактычная 5-я і стратэгічная 20-я, на базах у непасрэднай блізкасьці ад Карэі — тры пяхотныя дывізіі і адна бранятанкавая армія. У Паўднёвай Карэі працавала амэрыканская дарадніцкая група з 500 чал. Армія Паўднёвай Карэі мела восем пяхотных дывізіяў, мясцовыя абарончыя і пагранічныя часткі.

Былыя хаўрусьнікі па Другой сусьветнай вайне знаходзіліся ў стане неафіцыйнага ваеннага супрацьстаяньня, якое магло ў любы час прывесьці да прамога сутыкненьня. Да лета 1950 напружаньне па лініі міжкарэйскага разьмежаваньня вырасла максымальна.

Хада ваенных дзеяньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 чэрвеня 1950 бясконцыя пагранічныя канфлікты ўздоўж 38-й паралелі перарасьлі ў вайну. На пачатку ліпеня ЗША правялі праз Савет Бясьпекі ААН рашэньне пра стварэньне камандаваньня войск ААН для абароны свайго паўднёвакарэйскага хаўрусьніка. Рашэньне Савету Бясьпекі падтрымалі (а пазьней накіравалі свае войскі ў Карэю) Вялікабрытанія, Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды, Грэцыя, Новая Зэляндыя, Аўстралія, Канада, Індыя, Тайлянд, Этыёпія, Калюмбія, Філіпіны, Японія.

На першым этапе Карэйская народная армія прарвала абарону паўднёвакарэйскіх войск і да сярэдзіны верасьня захапіла амаль усю тэрыторыю Карэі.

На другім этапе амэрыканскія і паўднёвакарэйскія сілы высадзілі ў раёне Сэулу бранятанкавы корпус, перайшлі ў наступ у тыле войск КНДР і перахапілі стратэгічную ініцыятыву. Карэйская народная армія была вымушана адыходзіць на поўнач краіны. Урад КНДР запрасіў у СССР непасрэдную ваенную дапамогу сіламі проціпаветранай абароны і рэактыўнай зьнішчальнай авіяцыі.

З набліжэньнем вайны да граніц СССР і КНР у кастрычніку 1950 у вайну ўступілі так званыя «кітайскія народныя добраахвотнікі» ў складзе 12 дывізіяў 13-й армейскай групы Народна-вызваленчай арміі Кітаю агульнай колькасьцю каля 200 тыс. чал. Да канца лістапада кітайска-паўночнакарэйскія сілы адкінулі праціўніка за 38-ю паралель і нават занялі Сэул.

З канца 1950 у вайне ўдзельнічаў пад выглядам авіяцыі КНР 64-ы зьнішчальны авіяцыйны корпус Ваенна-паветраных сіл СССР (35 лётчыкам, у тым ліку беларусам Я. М. Стэльмаху, Л. К. Шчукіну прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу). Усяго з савецкага боку прыняло ўдзел у вайне каля 40 тыс. чал. Загінула больш за 300 ваеннаслужачых.

У наступныя месяцы вайны фронт стабілізаваўся па лініі 38-й паралелі. 27 ліпеня 1953 падпісана пагадненьне аб перамір’і.

Вынікі вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У асноўным захавалася даваенная дэмаркацыйная лінія, да КНДР адышоў горад Кэсон, а да Паўднёвай Карэі некалькі невялікіх населеных пунктаў.

У вайне загінула па розных ацэнках ад 3 да 5 млн чал., значна разбурана гаспадарка, моцна пацярпелі ўсе гарады.

За маштаб супрацьстаяньня, у які былі ўцягнуты мацнейшыя краіны свету, вайна часам афарыстычна называецца «Трэцяй сусьветнай карэйскай вайной». Як першы вялікі ўзброены канфлікт з пачатку Халоднай вайны, Карэйская вайна стала мадэльлю лякальнай вайны, у якой дзьве звышдзяржавы ваююць паміж сабой на абмежаванай тэрыторыі без прымяненьня ядзернай зброі.