Карэліцкі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Карэліцкі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Карэлічы |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 24 130[1] |
| Шчыльнасьць | 21,55 чал./км² |
| Плошча | 1093,66[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Карэліцкага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-15-96 |
| Паштовыя індэксы | 231 4хх |
| Афіцыйны сайт | |
Карэ́ліцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,1 тыс. км². Насельніцтва — 24 130[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Карэлічы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча
Карэліцкі раён мяжуе з Наваградзкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, Стаўпецкім і Нясьвіскім раёнамі Менскай вобласьці і Баранавіцкім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
Працягласьць раёну з поўначы на поўдзень — 28 км, з захаду на ўсход — 40 км.
[рэдагаваць] Рэльеф і карысныя выкапні
Значную частку раёну займае Нёманская нізіна, на захадзе — схілы Наваградскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140—200 м, максымальная — 261,7 м (каля в. Малюшычы).
Карысныя выкапні: торф, крэйда, гліны, пяскова-жвіровы матэрыял, жалезныя руды, будаўнічыя пяскі.
[рэдагаваць] Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 695 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.
Лясы займаюць 21% тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя і яловыя. Буйны масіў на крайнім паўночным усходзе (Графская пушча).
[рэдагаваць] Гідраграфія
Рачная сетка даволі шчыльная. Найбольшая рака Нёман зь левымі прытокамі Вуша й Сэрвач, працякае шмат дробных рачулак. На тэрыторыі раёну знаходзяцца некалькі невялікіх азёраў, штучных вадаёмаў.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва раёну складае 24 130 чалавек (у мястэчку Карэлічы — 6854 чал., мястэчку Мір — 2310 чал.)[1].
У раёне пражывае 94,8% беларусаў, 2,6% расейцаў, 1,6% палякаў і іншыя нацыянальнасьці (украінцы, татары, армяне)[3].
[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі.
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Наваградак — Карэлічы — Мір — Нясьвіж, Мір — Стоўбцы і інш.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры: замкава-паркавы комплекс (уключаны ЮНЭСКО ў Сьпіс помнікаў Сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны) у мястэчку Мір, Сьвята-Траецкая царква і касьцёл сьвятога Мікалая, капліца-пахавальня ў мястэчку Мір, Сьвята-Казанская царква ў в. Беражна, Сьвята-Ўзьнясенская царква ў в. Вялікая Медвядка, касьцёл сьвятой Ганны і сядзібны будынак у в. Варонча, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Вялікія Жухавічы, Усясьвяцкая царква ў в. Дольная Рута, Сьвята-Узьнясенская царква і капліца у в. Ярэмічы, Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Запольле, сядзібны будынак у в. Кальчыцы, Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Любанічы, Сьвята-Яна-Прачысьценская царква ў в. Малыя Жухавічы, званіца Сьвята-Міхайлаўскай царквы ў в. Міратычы, сядзіба ў мястэчку Першамайскі, царква, жылыя і сядзібныя будынкі ў в. Райца, капліца ў в. Сэрвач, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Турэц.
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Флярыян Бохвіц (1799—1856) — беларускі філёзаф.
- Ігнат Дамейка (1802—1889) — геоляг, натураліст, дасьледнік, нацыянальны герой Чылі.
- Аляксандар Ільінскі (1903—1967) — беларускі актор.
- Вінцэсь Каратынскі (1831—1891) — польскі пісьменьнік.
- Салямон Майман (1753—1800) — філёзаф.
- Ян Чачот (1796—1847) — беларускі і польскі паэт.
- Міхась Гурын - беларускі гісторык, археоляг.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
[рэдагаваць] Літаратура
- Кореличский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Карэліцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Карэліцкі раён | |
|---|---|
| Мястэчкі | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі |
Астрына · Воранава · Вялікая Бераставіца · Жалудок · Зэльва · Казлоўшчына · Карэлічы · Краснасельскі · Любча · Наваельня · Поразава · Радунь · Рось · Сапоцкін · Юрацішкі
|
|
| Баранавіцкая вобласьць БССР (на 1939) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Быценскі • Васілішкаўскі • Валожынскі • Воранаўскі • Гарадзішчанскі • Дзятлаўскі • Жалудоцкі • Зэльвенскі • Івянецкі • Іўеўскі • Казлоўшчынскі • Карэліцкі • Клецкі • Лідзкі • Любчанскі • Ляхавіцкі • Мастоўскі • Мірскі • Наваградзкі • Навамыскі • Нясьвіскі • Радунскі • Слонімскі • Стаўпецкі • Шчучынскі • Юрацішкаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |
| Гарадзенская вобласьць БССР (1944—1990) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Астравецкі (1960—1962, з 1965) · Ашмянскі (з 1960) · Бераставіцкі (1944—1962, з 1966) · Васілішкаўскі (1944—1960) · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі (1954—1962, з 1965) · Жалудоцкі (1944—1962) · Зэльвенскі (1944—1962, з 1966) · Іўеўскі (з 1954) · Казлоўшчынскі (1954—1960) · Карэліцкі (1954—1962, з 1965) · Лідзкі · Любчанскі (1954—1956) · Мастоўскі (1944—1962, з 1965) · Мірскі (1954—1956) · Наваградзкі (з 1954) · Поразаўскі (1944—1960) · Радунскі (1944—1962) · Ружанскі (1944—1954) · Скідальскі (1944—1962) · Слонімскі (з 1954) · Смаргонскі (з 1960) · Сапоцкінскі (1944—1959) · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
| Цэнтры раёнаў | |