Карэлічы
| Карэлічы | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1395 | ||||
| Магдэбурскае права: | XVII ст. (?) | ||||
| Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
| Раён: | Карэліцкі | ||||
| Насельніцтва: | 6,9 тыс. (2008) | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 01596 | ||||
| Паштовы індэкс: | 231432 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′ пн. ш. 26°08′ у. д. / 53.567° пн. ш. 26.133° у. д.Каардынаты: 53°34′ пн. ш. 26°08′ у. д. / 53.567° пн. ш. 26.133° у. д. | ||||
|
Карэлічы на мапе Беларусі
Карэлічы
|
|||||
Карэ́лічы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Рутка. Адміністрацыйны цэнтар Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 6,9 тыс. чал. (2008). Знаходзяцца за 185 км на ўсход ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Наваградак — Менск.
Карэлічы — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны, даўні цэнтар ткацкай вытворчасьці.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Карэлічы датуецца 1395 годам, калі сюды ўварваліся крыжакі. У XV ст. Карэлічы былі дваром вялікіх князёў і ўваходзілі ў склад Наваградзкага павету. У 1505 годзе паселішча разрабавалі крымскія татары. Пад 1594 годам Карэлічы згадваюцца як мястэчка, якое належала да шляхецкіх паселішчаў Наваградзкага ваяводзтва. У XVI ст. мясьціна перайшла ў валоданьне князёў Чартарыйскіх, у 2-й пал. XVII стагодзьдзя — Радзівілаў.
Станам на 1645 год у Карэлічах было 5 вуліцаў: Папоўская, Дворная, Крывая, Мастовая і Запольская. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у 1655 годзе мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі[1], пазьней — швэды.
У сярэдзіне XVII ст.[1] вядомасьць Карэлічам прынесла ткацкая мануфактура мастацкіх вырабаў, якую заснаваў Міхал Казімер Радзівіл. Крыху пазьней тут пачала працу фабрыка вытворчасьці тканіны. Акрамя тканіны, у мястэчку ткалі дываны, габэлены і паясы, якія ў пляне якасьці не саступалі нават Слуцкім паясам. Менавіта гэты гістарычны факт быў асновай для стварэньня сучаснага гербу Карэлічаў. На 1672 год у мястэчку было 83 двары, 6 вуліцаў, 2 млыны, карчма.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1706 годзе Карэлічы разрабавала швэдзкае войска. У 1730 годзе тут збудавалі драўляны сядзібна-паркавы комплекс — 2-павярховы палац, флігель і 2 брамы. Верагодна, у сяр. XVII ст. паселішча атрымала мескія правы, бо ў інвэнтары пад 1757 годам згадваецца ратуша[1]. У гэты час тут было 163 дамы, 28 крамаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Карэлічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. З 1828 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў, пазьней перайшло да Путкамераў[2]. У пач. ХХ ст. тут было 1500 жыхароў, дзейнічалі царква і сынагога, меліся пошта і тэлеграф[3]. У Першую сусьветную вайну празь мястэчка праходзіла лінія фронту.
У 1921 годзе Карэлічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 году — у БССР (з 15 студзеня 1940 году ў складзе Валеўскага раёну, пераўтворанага 25 лістапада 1940 году ў Карэліцкі). У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- ХIX стагодзьдзе: 1830 — 484 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 137, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 340, жабракоў 4[4]; 1897 — 2559 чал.
- ХX стагодзьдзе: 1921 — 799 чал.; 1971 — 3,7 тыс. чал.; 1997 — 7,8 тыс. чал.[5]; 1999 — 7,8 тыс. чал.
- ХXI стагодзьдзе: 2006 — 7,3 тыс. чал.; 2007 — 7,1 тыс. чал.; 2008 — 6,9 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 6,8 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Карэлічах працуюць сярэдняя і базавая школы, 2 дашкольныя ўстановы.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надае местачковая лякарня.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць бібліятэка і дом культуры.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, ільнозавод.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Карэлічаў |
|---|
|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
У Карэлічах знаходзіцца цэнтар мастацкага ткацтва. Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[6].
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Бровар (1858)
- Касьцёл Маці Божай Нястомнае Дапамогі (1938)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (1877)
- Парк і гаспадарчыя пабудовы (кан. ХІХ ст.)
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Андрэй Богуш (1925—2009) — беларускі фізык-тэарэтык
- Іцхак Кацэнэльсан (1886—1944) — габрэйскі паэт, драматург і пэдагог
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды мястэчка
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Карэлічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 67.
- ^ Валерый Шаблюк. Карэлічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 135.
- ^ Кореличи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ^ Валерый Шаблюк. Карэлічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 134.
- ^ Кореличи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Korelicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 400—401.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Карэлічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Карэліцкі раён | |
|---|---|
| Мястэчкі |
Карэлічы
|
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі |
Астрына · Воранава · Вялікая Бераставіца · Жалудок · Зэльва · Казлоўшчына · Карэлічы · Краснасельскі · Любча · Наваельня · Поразава · Радунь · Рось · Сапоцкін · Юрацішкі
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Наваградчыны | |
|---|---|
|
Бабоўня · Валеўка · Гавязна · Гарадзішча · Дварэц · Дзяляцічы · Ішкальдзь · Кажан-Гарадок · Карэлічы (XVII ст.) · Клецак ¹ (27.08.1652) ² · Крошын · Крывошын · Лахва · Ліпск · Любча (1590) · Ляхавічы · Магільна · Мір (27.12.1579) · Мыш · Наваградак (26.06.1511) · Нягневічы · Нядзьведзічы · Нясьвіж (23.04.1586) · Паланэчка · Сваятычы · Сноў · Сталовічы · Сьвержань · Турэц · Уселюб · Цырын (XVIII ст.) · Ярэмічы
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |