Каса (інструмэнт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каса

Каса́ — сельскагаспадарчая ручная прылада для скошваньня травы (на сена, на корм быдлу, для выраўноўваньня газонаў і г. д.). Ручная каса ўяўляе сабой: доўгае мэталічнае лязо загнутае крыху ўнутр з рукаяткай, прымацаванай да яго ў раёне аснаваньня касы (пяткі) драўлянай дзяржальняй у сярэдняй частцы якой маецца ручка (цыбулька). Лязо касы мацуецца пры дапамозе драўлянага кліну і мэталічнага кольца.

У Прыбалтыцы канструкцыя касы рэзка адрозьніваецца: двуручка (стацыянарныя, аднесеныя на 20—25 см ад дзяржальні).