Каспля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Каспля
Выток воз. Каспля (Расея)
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Даўжыня 136 км
Сярэднегадавы сьцёк 35 м³/с
Плошча басэйну 5410 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Каспля — рака ў Смаленскай вобласьці Расеі і Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток Дзьвіны. Даўжыня 136 км (у межах Беларусі 20 км). Плошча вадазбору 5410 км² (у межах Беларусі 513 км²). Выдатак вады ў вусьці 35 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Клёц, якая сілкуе возера Каспля, некаторымі дасьледнікамі лічыцца пачаткам ракі Каспля

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Каспля ў Смаленскім раёне на ўсходніх схілах Віцебскага ўзвышша, у нізоўі цячэ Сураскай нізінай, вусьце каля мястэчка Сураж.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Абалона ніжэй за вусьце Габзы перарывістая, шырыня яе 100—200 м. Рэчышча слабазьвілістае, шырынёй 10—30 м у высокай плыні і да 40—50 м у нізкай.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў 1-й дэкадзе сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем (у Беларусі) 9,1 м (1956). Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у пачатку сакавіка[1].

У часы Русі і вікінгаў, рака была важнай часткай гандлёвага шляху З варагаў у грэкі, бо ў раёне Гняздова, за 14 км на захад ад места Смаленск паміж Дняпром і Каспляй мелася валока.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.