Кастрамская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Камстрамская вобласьць Костромская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральная эканамічная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кастрама |
| Дата ўтварэньня | 13 жніўня 1944 |
| Губэрнатар | Ігар Сьлюняеў |
| Насельніцтва (2010) |
667 477[1] (65-е месца) |
| Шчыльнасьць | 11,1 чал./км² |
| Плошча | 60 211 км² (50-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Камстрамской вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 44 |
Кастармска́я во́бласьць (па-расейску: Костромска́я о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Кастрама. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу. На поўначы мяжуе з Валагодзкай вобласьцю, на поўдні — зь Іванаўскай і Ніжагародзкай абласьцямі, на захадзе — зь Яраслаўскай, а на ўсходзе — з Кіраўскай вобласьцю.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі
Вобласьць разьмешчана ў цэнтра эўрапейскай частцы Расеі. Прасяжнасьць з поўначы да поўдню складае 260 км, а з захаду на ўсход — 420 км.
[рэдагаваць] Клімат
Вобласьць знаходзіцца ў межах пагорыстай месцамі забалочанай раўніны. На захадзе месьціцца Кастрамская нізіна, у цэнтральнай частцы — Галіцка-Чухломская ўзвышша з вышынёй да 292 мэтра. Уздоўж ніжняга цячэньня ракі Ўнжа месьціцца Ўнжэнская нізіна. На поўначы знаходзіцца ўзвышша Паўночныя Ўвалы.
[рэдагаваць] Гісторыя
Кастрамская вобласьць утворана паводле Ўказа Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР «Аб стварэньні Кастрамской вобласьці ў складзе РСФСР» ад 13 жніўня 1944 году пад нумарам 801/1.
[рэдагаваць] Насельніцтва
На тэрыторыі Кастрамской вобласьці пражывае звыш за 80 нацыянальнасьцяў, значную частку складаюць расейцы — 96,3%. Беларусы зьяўляюцца чацьвёртай па колькасьці этнічнай групай маючы 2 354 чалавек на 2002 год. Колькасьць насельніцтва — 692,3 тысяч чалавек (2009). Шчыльнасьць насельніцтва складае 11,5 чалавек на км² (2009), удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 67,7% (2005). Працаздольнае насельніцтва складае каля 59,2% ад агульнай колькасьці, маладзейшыя працаздольнасьці — 17,7%, старэйшыя за пэрыяд працаздольнасьці — 23,1%. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 37,8 году.
[рэдагаваць] Эканоміка
Да цяперашняга часу прамысловы патэнцыял Кастрамской вобласьці драматычна скараціўся, што часткова відаць і па структуры прамысловай вытворчасьці — гэтак, больш чым у 2 разы павялічылася доля электраэнэргетыкі пры нязначным росьце энэргаспажываньня й генэрацыі, скарачаецца доля такіх сыстэмных галінаў як машынабудаваньне й харчовая прамысловасьць, галоўная галіна спэцыялізацыі рэгіёну — лёгкая прамысловасьць знаходзіцца ў цьвёрдым крызісе, ейная доля скарацілася ў 4 разы. У той жа час структура прамысловай вытворчасьці вобласьці набывае ўсё больш сыравінныя рысы — павялічваецца доля лясной прамысловасьці й першаснай дрэваапрацоўкі.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Кастрамская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі |
||
|---|---|---|
| Рэспублікі: | ||
| Краі: |
Алтайскі · Забайкальскі · Камчацкі · Краснадарскі · Краснаярскі · Пермскі · Прыморскі · Стаўрапольскі · Хабараўскі
|
|
| Вобласьці: |
Амурская · Арлоўская · Архангельская · Арэнбурская · Астраханская · Белгародзкая · Бранская · Валагодзкая · Валгаградзкая · Варонеская · Іванаўская · Іркуцкая · Калінінградзкая · Калуская · Кастрамская · Кемераўская · Кіраўская · Курганская · Курская · Ленінградзкая · Ліпецкая · Магаданская · Маскоўская · Мурманская · Новасыбірская · Наўгародзкая · Ніжагародзкая · Омская · Пензенская · Пскоўская · Растоўская · Разанская · Самарская · Саратаўская · Сахалінская · Смаленская · Сьвярдлоўская · Тамбоўская · Томская · Тульская · Цьвярская · Цюменская · Уладзімерская · Ульянаўская · Чалябінская · Яраслаўская
|
|
| Гарады фэдэральнай значнасьці: | ||
| Аўтаномная вобласьць: | ||
| Аўтаномныя акругі: | ||
| Ліквідаваныя | ||
| Фэдэральныя акругі | ||