Кастрычніцкі раён (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастрычніцкі раён
Гімн «Город начинается здесь»
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус унутрыгарадзкі раён
Уваходзіць у Менск
Улучае
Дата ўтварэньня 17 сакавіка 1938
Кіраўнік адміністрацыі Анатоль Жукоўскі
Насельніцтва (2009) 155061
Шчыльнасьць 8047 чал./км²
Плошча 19.27 км²
Кастрычніцкі раён у абрысах Менску
Кастрычніцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код 17
Паштовыя індэксы 220007[1], 220039[1], 220024[1], 220036[1], 220064[1], 220108[1], 220115[1] і 220120[1]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кастры́чніцкі раён — адміністрацыйны раён Менску. Месьціцца ў паўднёвай частцы гораду паміж чыгункамі Менск — Берасьце і Менск — Гомель. У ягоны склад уваходзяць прамысловы вузел «Калядзічы», пасёлак Сокал, а таксама тэрыторыя РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», геаграфічна разьмешчанага на поўдні Смалявіцкага раёну. Плошча раёну складае 1927 га. Насельніцтва раёну складае 155 061 чалавек (перапіс 2009).

Штучнае негістарычнае ўтварэньне, межы якога не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску[2]. Мае безаблічную палітызаваную назву ў духу камуністычнай прапаганды без зьвязку зь мясцовымі тапанімічнымі традыцыямі[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 1921 году Цэнтральнае бюро КП(б)Б выпусьціла пастанову падзяліць горад на тры раёны па партыйнай працы: Аляксандраўскі (правобраз цяперашняга Кастрычніцкага), Ляхаўскі й Цэнтральны.

У 1938 годзе былі створаныя адміністрацыйныя раёны Менску: Сталінскі, Варашылаўскі й Кагановіцкі (замест Аляксандраўскага).

У склад уваходзіць прамысловы вузел «Калядзічы». Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сьнежня 2000 г. № 675 у мэтах забесьпячэньня інтарэсаў насельніцтва г.п. Сокал і стварэньні ўмоваў для сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця прадпрыемстваў грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь у гарадзкую рысу г. Менску былі ўключаныя г.п. Сокал і зямельны ўчастак плошчай 925 гектараў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны аэрапорт Мінск». Паказаныя тэрыторыі ўвайшлі ў падначаленьне Кастрычніцкага раёну г. Менску.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спэцыялізацыя раёну — транспарт. Тут месьцяцца прадпрыемствы Менскага аддзяленьня Беларускай чыгункі, Менскі чыгуначны вакзал, Дэпартамэнт па авіяцыі Міністэрства транспарту й камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, яго падразьдзяленьні й прадпрыемствы (у тым ліку і аэрапорт «Мінск-1»), аўтамабільны канцэрн «Белмагістральаўтатранс», аўтакамбінаты № 5 і 6.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў — навукова-вытворчае аб’яднаньне «Інтэграл», завод «Крыён», Менскі мясакамбінат, ААТ «Керамін», Менская фабрыка каляровага друку, «Алютэх», «Модум — наша касмэтыка». У раёне працавалі «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» і «Інстытут сыстэмных дасьледаваньняў у АПК» НАНБ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]