Кастр (Тарн)
| Кастр | |||||
| Castres | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Поўдзень-Пірэнэі | ||||
| Дэпартамэнт: | Тарн | ||||
| Плошча: | 98,17 км² | ||||
| Насельніцтва: | 42 900 (2006) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 81100 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°36′00″ пн. ш. 2°15′00″ у. д. / 43.6° пн. ш. 2.25° у. д.Каардынаты: 43°36′00″ пн. ш. 2°15′00″ у. д. / 43.6° пн. ш. 2.25° у. д. | ||||
|
Кастр на мапе Францыі
Кастр
|
|||||
| http://www.ville-castres.fr/ | |||||
Кастр (па-француску: Castres, па-аксытанску: Castras) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Тарн ў рэгіёне Поўдзень-Пірэнэі. Разьмешчаны на рацэ Агу. Насельніцтва складае 42 900 жыхароў, паводле дадзеных на 2006 год[1].
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Дакладная дата заснаваньня горада невядома. Кастр утварыўся ля абацтва бэнэдыктцаў, якое, паводле легенды, было заснавана ў 647 годзе. Назва паходзіць ад лацінскага castrum («умацаванне, крэпасьць»). У XII стагодзьдзі горад стаў адным з цэнтраў у альбігойцаў. Альбігойскі крыжовы паход далучыў горад да Францускага каралеўства ў 1229 годзе, а ў 1317 годзе Папа Рымскі Ян XXII заснаваў эпархію, якая праіснавала да Францускай рэвалюцыі. Цэнтрам эпіскапства быў Катэдральны сабор Кастра. Пазьней Кастр быў крэпасьцю гугенотаў і кальвіністаў.
Напачатку XX стагодзьдзя Кастр быў цэнтрам па вытворчасьці сукна, шоўка, баваўняных і ваўняных тканін. У горадзе пражывала больш за 20 тысяч чалавек. Сёньня таксама разьвіты машынабудаваньне й хімічная прамысловасьць. Значную ролю ў эканоміцы горада адыгрывае й турызм.
Культура[рэдагаваць]
Акрамя катэдральнага сабору, сярод славутасьцяў захавалася вежа старога абацтва ў раньнім раманскім стылі. У горадзе разьмешчаны й музэі Франсіска Гоі (адкрыты ў 1840 годзе) і Жана Жарэса. Таксама ў Кастре маецца прыватны, але адкрыты для наведваньняў батанічны сад плошчай у 4 гектары.
Транспарт[рэдагаваць]
Паміж Кастрам і горадам Мазамэ разьмешчаны аэрапорт Кастр-Мазамэ[2].
Доўгі час у Кастры пражываў матэматык П’ер дэ Фэрма.
Спорт[рэдагаваць]
У 2007 годзе тут знаходзіўся фініш дванаццатага этапа шматднеўкі Тур дэ Франс.
Галерэя[рэдагаваць]
Крыніцы[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Кастр (Тарн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |