Кастусь Калесьнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастусь Калесьнікаў
Кастусь Калесьнікаў у складзе IQ48 на «Басовішчы», 2007 год
Дата нараджэньня 15 верасьня 1971(1971-09-15) (52 гады)
Грамадзянства Беларусь, Польшча
Месца вучобы
Занятак музыка, сьпявак
Гады дзейнасьці 1993-зараз
Жанры рок
Інструмэнты бас-гітара
Гурты Hasta La Fillsta, IQ48, žygimont VAZA
Лэйблы BMAgroup

Кастусь Калесьнікаў (Kastuś Kaleśnikau, нарадзіўся 15 верасьня 1971 году) — беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA. Скончыў Інстытут фізкультуры (зараз БДУФК). Майстар спорту па фэхтаваньні. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў школе, потым — у мэдычнай вучэльні. Жанаты, мае аднаго дзіцёнка[1]. з 1996 г. па кастрычнік 1998 быў у складзе гурту Hasta La Fillsta[2]. У складзе Hasta La Fillsta стаў ляўрэатам фэстывалю альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які праводзіўся фондам Джорджа Сораса. Удзельнічаў у запісу альбомаў IQ48 Вар’яты (2005), Героі! (2008). У 2002 годзе прыйшоў у гурт «žygimont VAZA»[3], зь якім яшчэ ў 1993 годзе запісаў песьню «Klatva» для першага альбому Šyba 48. У складзе гурту «žygimont VAZA» скончыў запіс іхняга альбому «Kajin» (2004) і Distortion (2007)[4]. Ад 2008 году таксама быў у складзе гурту The Silicon. Увесну 2009 году сышоў з гурту IQ48 і пераехаў у Польшчу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Костя Колесников. Леприконсы. — неафіцыйны сайт. Праверана 15 мая 2017 г.
  2. ^ HLF Музыканты (рас.). Hasta La Fillsta. — афіцыйны сайт. Архіўная копія ад 6 чэрвеня 2010 г.
  3. ^ Гісторыя гурта žygimont VAZA. žygimont VAZA official website. Архіўная копія ад 29 сьнежня 2008 г.
  4. ^ Žygimont Vaza "Distortion" (+аўдыё) белорусская музыка. Experty.by (12/06/2008).