Кастылія
Кастылія (па-гішпанску Castilla) — гістарычны рэгіён у Гішпаніі, складаецца з двух абласьцей: Старой Кастыліі ў паўночна-заходняй Гішпаніі, і Новай Кастыліі ў цэнтры краіны
Раней ўсходняя вобласьць каралеўства Леон, Кастылія ў XI стагоддзі становіцца незалежнай дзяржавай са сталіцай у Бургасе, а пазней у Вальядалідзе, і вядучай сілай у 400-гадовай Рэканкісты паўночных хрысціянскіх дзяржаў цэнтральнай і паўднёвай Гішпаніі супраць мусульманскага праўлення, дамінаваў на паўвыспе з VIII стагоддзя
Захоп Таледа ў 1085 годзе дадаў Новую Кастылію да тэрыторый кароны, і бітва ў Лас-Навас-дэ-Таоса (1212) адзначыла страту мусульманамі большай частцы Поўдня. Леон аб’яднаўся з Кастыліяй ў 1230 годзе. Наступныя дзесяцігоддзі прынеслі: заваёва Кардовы (1236), Мурсы (1243) і Сэвільлі (1248)
Дынастычнае аб’яднанне каралеўстваў Кастыліі і Арагона ў 1469 г., калі Фердынант ІІ ажаніўся на Ізабэле I Кастыльскай, прывяло да фармальнага стварэння Гішпаніі як адзінай дзяржавы ў 1516 годзе. Тэрыторыя, якая традыцыйна лічылася Кастыльскай, цяпер адміністрацыйна падзелена на Гішпанскія аўтаномныя супольнасці Кастылія і Леон , Кастылія - Ла-Манча, Рыёха і Мадрыд.
Мова Кастыліі стала асноўнай мовай Гішпаніі — вядомая многім, хто гаворыць на ёй, як кастэльяна (па-гішпанску el castellano), а мы называем яго проста — гішпанская мова.