Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў (Міхалішкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Краіна Беларусь
Вёска Міхалішкі
Каардынаты 54°48′50.86″ пн. ш. 26°9′51.74″ у. д. / 54.8141278° пн. ш. 26.1643722° у. д. / 54.8141278; 26.1643722Каардынаты: 54°48′50.86″ пн. ш. 26°9′51.74″ у. д. / 54.8141278° пн. ш. 26.1643722° у. д. / 54.8141278; 26.1643722
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль сармацкае барока[d]
Аўтар праекту Крыштаф Пенс[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўны статус
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Міхалішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пры гістарычнай Сьвіранскай вуліцы, на беразе ракі Вяльлі. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры сармацкага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Міхалішкаўскага аўгустынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з брамамі. У сярэдзіне XX ст. савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1622 годзе Ян Цыпрыян Бжастоўскі фундаваў у Міхалішках кляштар аўгустынаў, пры якім пачаў дзейнічаць драўляны касьцёл. Да 1653 году замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл, які ў інвэнтары за 1654 году значыцца як «новы». Існуе меркаваньне, што мураваны касьцёл фундаваў Цыпрыян Павал Бжастоўскі ў 1662 годзе. Аўтарам праекту лічыцца архітэктар бэльгіец Крыштап Пэнс.

У 1684—1700 гадох група замежных майстроў (Джавані Галі, Андрэа Капонэ, Ян Пэнс, сын архітэктара) пад кіраўніцтвам флярэнтыйскага мастака П’етра Пэрці з удзелам мясцовага майстра Міколы Жылевіча выканала плястычнае аздабленьне інтэр’еру. У 1700 годзе касьцёл кансэкравалі пад тытулам Міхала Арханёла. Пры кляштары дзейнічаў шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтэнтычны выгляд кляштару, 1904—1905 гг.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Міхалішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) У 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.

У Першую сусьветную вайну касьцёл і кляштарны корпус атрымалі пашкоджаньні.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі аднавілі помнік[1]. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры сармацкага барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка. Да прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёма з паўночнага ўсходу далучаецца 5-гранная апсыда зь дзьвюма невысокімі закрысьціямі. Асноўны аб’ём накрываецца 2-схільным дахам з вальмамі над апсыдай. Галоўны фасад падзяляецца на два ярусы простым карнізам, завершаным чацьверыкамі вежаў з 4-схільнымі шатровымі дахамі і атыкавым франтонам паміж імі. Нязначны перапад вышыняў зальнай часткі, апсыды і вежаў стварае прыступкавасьць сылюэту будынка. Пры ўваходзе невысокі паўкруглы аб’ём пад конусападобным дахам. Сьцены праразаюцца вокнамі з паўцыркульнымі завяршэньнямі і падзяляюцца філёнгавымі нішамі.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на папружных арках, якія пераходзяць у магутныя пілястры. Алтарная частка мае паўцыркульныя аркавыя праёмы. Пад хорамі разьмяшчаюцца два ўваходы ў ніжнія ярусы вежаў, дзе знаходзяцца капліцы. Сьцены паўкруглага аб’ёма падзяляюцца шасьцю паўцыркульнымі нішамі для скульптур. У дэкаратыўным аздабленьні, сканцэнтраваным на паверхні сьценаў цэнтральнага аб’ёму, дамінуюць бела-блакітныя стукавыя барэльефы з выявамі сьвятых і пышны расьлінны арнамэнт, які аб’ядноўвае ўвесь дэкор у адзінае плястычнае цэлае.

Інтэр’ер аздабляюць 9 алтароў, апярэзаных акантам з галовамі дракона, сырэнаў і іншых фантастычных істотаў. Галоўны алтар мае 2-ярусы зь вітымі калёнкамі. На карнізе першага 3-часткавага яруса стаяць фігуры ўкленчаных біскупаў, у цэнтры — фігуры двух анёлаў. У навершы алтара рэльеф «Новазапаветная Тройца». На шырокіх сьценавых пілёнах месьцяцца гарэльефы 12 апосталаў. Пастаўленыя на квадратныя кансолі з маскаронамі розных тыпаў і памераў, яны амаль поўнасьцю аддзяляюцца ад сьценаў і ствараюць эфэкт руху. У прасьценках паміж пілёнамі знаходзяцца стукавыя алтары. У ляпных рамах алтарныя карціны: «Сьвятая Радзіна» ў срэбраным з пазалотай абкладзе пачатку XVIII ст., «Маці Божая Ружанцавая» (пачатак XIX ст.). Побач з карцінамі сюжэтныя барэльефы. Амбон, аздоблены пазалочаным расьлінным арнамэнтам, падтрымліваецца ўнізе разным арлом, які трымае ў кіпцюрах картуш з гербам Бжастоўскіх. Драўляны разны балдахін мае выгляд кароны. Капліцы Сьвятога Язэпа (XVIII ст.) і Хрыста (XIX ст.) аздабляе каваная агароджа[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пляны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі і графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект Ю. Клоса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Міхалішкаўскі кляштар аўгусцінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 317.
  2. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 349.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000051