Касьцёл Сьвятога Язэпа (Рубяжэвічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Краіна Беларусь
Вёска Рубяжэвічы
Каардынаты 53°41′39.44″ пн. ш. 26°52′10.57″ у. д. / 53.6942889° пн. ш. 26.8696028° у. д. / 53.6942889; 26.8696028Каардынаты: 53°41′39.44″ пн. ш. 26°52′10.57″ у. д. / 53.6942889° пн. ш. 26.8696028° у. д. / 53.6942889; 26.8696028
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Статус Ахоўная зона
Сайт ryszard.narod2.ru
Касьцёл Сьвятога Язэпа на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Рубяжэвічах. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на гістарычнай Ракаўскай вуліцы[b]. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з агароджай і брамай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1905 годзе жыхары Рубяжэвічаў атрымалі дазвол на пабудову новага касьцёла. Дзеля гэтага мяшчанін Антоні Тур пісаў і тройчы ўласнаруч насіў заявы цару ў Пецярбург з просьбай дазволіць збудаваць касьцёл. Сяляне Рубяжэвіцкай воласьці ахвяравалі пляц плошчай 6 дзесяцін. Значныя сродкі на будаваньне ахвяравалі зямяне Ленскія, уладальнікі маёнтку Сулы, іншыя мясцовыя землеўладальнікі і парафіяне. Духоўная кансысторыя выдаткавала 1000 рублёў. 4 студзеня 1907 году праект касьцёла ўзгадніў Будаўнічы аддзел Менскай губэрнскай управы.

Будаваньне касьцёла вялося ў 1907—1911 гадох. 30 кастрычніка 1911 году новазбудаваную сьвятыню ўрачыста кансэкравалі. Пазьней працягвалася будаваньне трох прастолаў, спавядальні. Узьвядзеньне мураванай агароджы завяршылася ў 1924 годзе.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Будаўнічы матэрыял — камень. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 8-граннай апсыдай, да якой сымэтрычна далучаюцца закрысьціi. З бакоў галоўнага фасада ўзвышаюцца магутныя 3-ярусныя чацьверыковыя вежы, умацаваныя з кутоў ступеньчатымі контрфорсамі і завершаныя востраканечнымі шатрамі. Тарэц нэфу паміж вежамі завяршаецца 2-схільным зубчастым шчытом з круглым вітражным акном-ружай у цэнтры і бэтонным лацінскім крыжам. Уваход мае выгляд высокага гатычнага партала з аналягічнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі сьпічастымі аконнымі праёмамі.

Унутраная прастора падзяляецца 8-граннымі слупамі на тры нэфы, перакрытыя сьпічастымі скляпеньнямі з нэрвюрамі. Інтэр'ер аздабляецца драўляным алтаром у выглядзе сьпічастай аркі з вімпэргам, а таксама выкананымі ў нэагатычным стылі спавядальнямі і амбонам. На сьценах разьмяшчаюцца 12 рэльефных пано на тэму Крыжовага шляху Хрыста, на ўзьнятым на 2 слупы бальконе хораў — нэагатычны арган[1].

Побач з касьцёлам стаіць бела-чырвона помнік жаўнерам Польскай Рэспублікі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Іншыя варыянты імя Сьвятога: Юзэф, Ёсіф
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 318.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000621