Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Бабруйск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Бабруйск
Каардынаты 53°8′31.16″ пн. ш. 29°13′7.77″ у. д. / 53.1419889° пн. ш. 29.218825° у. д. / 53.1419889; 29.218825Каардынаты: 53°8′31.16″ пн. ш. 29°13′7.77″ у. д. / 53.1419889° пн. ш. 29.218825° у. д. / 53.1419889; 29.218825
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцё́л Беззага́ннага Зача́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Бабруйску. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. У 1960-я гады савецкія ўлады часткова зруйнавалі помнік.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны касьцёл у Новым Месьце збудавалі ў 1906 годзе (паводле некаторых зьвестак — у 1903 годзе) намаганьнямі ксяндза Яна Красоўскага. 9 верасьня 1912 году мітрапаліт арцыбіскуп магілёўскі Вінцэнт Ключынскі кансэкраваў сьвятыню.

У 1902/1906—1912 гадох пробашчам парафіі і дэканам бабруйскім быў ксёндз-канонік Ян Красоўскі (памёр у 1912 годзе). У 1906—1920 гадох у парафіі працавалі ксяндзы Вітальд Івіцкі, Вацлаў Пацэвіч, Ян Брэчка, Вінцэнт Латарэвіч, Караль Бялініс, Адам Пучкар-Хмялеўскі.

У 1935—1941 гадох савецкія ўлады забаранілі службы ў касьцёле, а яго будынак выкарыстоўвалі ў гаспадарчых мэтах. У 1921—1944 гадох пробашчам парафіі быў ксёндз Фэлікс Выліжынскі. У 1938 годзе яго пасадзілі ў вязьніцу. Па выхадзе на волю ў ліпені 1941 году ксёндз Выліжынскі вярнуўся на працу ў парафію, якой апекаваўся да свае сьмерці ўвосені 1944 году.

У 1946 годзе касьцёл ізноў зачынілі. У 1968 годзе — фасад помніка часткова разбурылі і ўмуравалі ў пяціпавярховы адміністрацыйны будынак, які існуе да сёньня. У 1955—1970 гадох парафіянамі апекаваўся ксёндз Мечыслаў Малыніч, які жыў у Слуцку.

У кастрычніку 1989 году ўлады пастанавілі вярнуць касьцёл вернікам, што зрабілі аднак толькі ў сакавіку 1990 году. 13 ліпеня 1990 году касьцёл кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, памылкова надаўшы яму тытул Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па рэканструкцыі, якую 9 сьнежня 1996 году ўчыніў мітрапаліт, кардынал Казімер Сьвёнтак, у назву касьцёлу і парафіі вярнулі гістарычнае імя — Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі сьпічастымі аконнымі праёмамі і пілёнамі-фіялямі ў прасьценках. Алтарная частка завяршаецца 2-гранным зубчастым шчытом. Да яе далучаецца невялікая 5-гранная апсыда з бакавымі закрысьціямі.

Усярэдзіне заля падзяляецца 4-граннымі пілёнамі на тры нэфы, высокі цэнтральны перакрываецца сьпічастым скляпеньнем, ніжэйшыя бакавыя — роўнай стольлю. Апсыду аздабляе драўляны алтар[1].

Сучасныя пробашчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак кіраваньня Імя
13 ліпеня 1990 Анджэй Шчэнсны
15 сакавіка 1993 Раман Факсінскі
30 студзеня 2000 Антоні Клімантовіч
люты 2001 Аляксандар Тарасевіч
7 жніўня 2001 Генрых Акалатовіч
21 жніўня 2005 Уладзімер Русак, адміністратар
18 кастрычніка 2005 Юры Быкаў
3 жніўня 2014[2] кс. канонік Андрэй Яркавец

У культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апісаньне касьцёла зьмяшчаецца ў аповесьці Флярыяна Чарнышэвіча пт. «Nadberezyńcy» (польск. «Надбярэзынцы»). Аўтар паказаў яго як важны рэлігійны асяродак палякаў з Усходняй Беларусі, мэта пілігрымак і месца арганізацыі сьвятаў, якія адначасна, паводле аўтара, былі маніфэстацыямі польскасьці[3].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кастрычніцкая, 121

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 21.
  2. ^ Гісторыя касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
  3. ^ Czarnyszewicz F. XIII Na Białą Procesję // Nadberezyńcy. T. 1. Kraków, 2010. S. 89.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Czernyszewicz F. Nadberezyńcy. Powieść w trzech tomach osnuta na tle prawdziwych wydarzeń. T. 1. Kraków: ARCANA sp. z o.o., 2010. — 638 s. ISBN 978-83-60940-69-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]