Касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Панны (Ракаў)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ракаўскі касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Панны - нэагатычны касьцёл разьмешчаны ў цэнтры в. Ракаў (Валожынскі раён)
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя будаўніцтва
[рэдагаваць] Драўляны храм
1676 г. - будаўніцтва першага, драўлянага касьцёла князем Геранімам Сангушкам.
1687 г. - Канстанцыя Тэадора Сангушка (з Сапегаў) фундуе пры касьцёле кляштар дамініканцаў.
1712 г. - кляштар згарэў і быў адбудаваны намаганьнямі айца Валадковіча
1812 г. - касьцёл спалены пад час расейска-французскай вайны.
1824 г. - касьцёл адноўлены, зноў у драўляным выглядзе.
1835 г. - скасаваны кляштар дамініканаў, а касьцёлу нададзены статус парафіяльнага.
[рэдагаваць] Мураваны храм
Мураваны храм быў узьведзены ў 1906 г. з жоўтай цэглы намаганьнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касьцёла Маці Божай Ружанцовай. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі князь Друцкі-Любецкі, памешчыкі Булгакі, Здзяхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У 1911 г. пажар знішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Пасьля 2-ой сусветнай вайны храм ня дзейнічаў. Набажэнствы аднавіліся толькі ў пачатку 1990-ых гадоў.
[рэдагаваць] Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаготыкі. 3-нефавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і круглай апсідай. У архітэктурным афармленні шырока выкарыстаны нэагатычныя элементы: ступеньчатыя контрфорсы, высокія стральчатыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя фрызы, аркатурныя паясы, ружа-вакно на фасадзе. У інтэр'еры — стральчатыя скляпенні.
[рэдагаваць] Літаратура
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993
- Кулагін А.М. Адраджэнне готыкі. Мн., 1994
- Кулагін А.М. Эклектыка. Мінск,2000
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Касьцёл Найсьвяцейшай Марыі Панны (Ракаў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

