Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сар’я)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
храм
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Краіна Беларусь
Вёска Сар’я
Каардынаты 55°54′54.72″ пн. ш. 27°53′13.2″ у. д. / 55.9152° пн. ш. 27.887° у. д. / 55.9152; 27.887Каардынаты: 55°54′54.72″ пн. ш. 27°53′13.2″ у. д. / 55.9152° пн. ш. 27.887° у. д. / 55.9152; 27.887
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Аўтар праекту Густаў Шахт
Дата заснаваньня 1852
Будаваньне 18521857 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква́ Ўсьпе́ньня Прасьвято́й Багаро́дзіцы, раней Касьцёл Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і[1][2] — нэагатычны храм у вёсцы Сар’я Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці, адзін з найбольш выразных нэагатычных храмаў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігнаці Лапацінскі. Невядомы фатограф. Каля 1860

Пабудаваны ў 1852—1857 гадах у стылі нэаготыкі на сродкі пана Ігнація Лапацінскага ў памяць ягонай горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла з жыцьця. Аўтар праекту — прускі архітэктар Густаў Шахт. Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла.

Па задушэньні паўстаньня 1863—1864 гг., у 1865 г. касьцёл быў канфіскаваны ўладамі «па прычыне ягонай прыгажосьці» й перададзены праваслаўным.

Храм быў зачынены савецкай уладай у 1935 г., пасьля Другой сусьветнай вайны ягонае памяшканьне выкарыстоўвалася пад склад. У канцы 80-х гадоў храм быў часткова адрамантаваны.

Па прадстаўленьні Віцебскага абласнога савету народных дэпутатаў Пастановай Савету Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў перададзены ў бясплатнае карыстаньне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 г. храм выкарыстоўваецца праваслаўнай суполкай у в. Сар’я.

Насупраць касьцёла на месцы фамільных могілак роду Лапацінскіх цяпер пастаўлены памятны камень.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл зьяўляецца прамавугольным у пляне, мае пяцігранную апсыду і дзьве невялікія сакрысьціі. Галоўны фасад мае ступеньчатую кампазыцыю, якая складаецца з трох частак. Цэнтральную частку будынка завяршаюць дзьве шатровыя вежы, якія трымаюцца на пяцігранных рабрыстых контрфорсах. Па пэрымэтры храма сьцены ўмацаваныя 12 лапаткамі зь вежамі, а таксама завершаныя аркатурным паяском і скразной востразубчастай аркадай. Аконныя праёмы будынку стральчатыя і маюць прафіляваныя ліштвы. Асноўнае памяшканьне храма ўнутры перакрытае крыжовымі скляпеньнямі. Хоры з аркавай балюстрадай падтрымліваюцца дзьвюма калёнамі.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь // склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Менск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл. ISBN 978-985-6828-35-8
  2. ^ Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 328

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000253

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сар’я)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў