Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Косаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Места Косаў
Каардынаты 52°46′16″ пн. ш. 25°9′32″ у. д. / 52.77111° пн. ш. 25.15889° у. д. / 52.77111; 25.15889Каардынаты: 52°46′16″ пн. ш. 25°9′32″ у. д. / 52.77111° пн. ш. 25.15889° у. д. / 52.77111; 25.15889
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэараманскі
Першае згадваньне 1626
Дата пабудовы 1877 год
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры другой паловы XIX ст. у Косаве. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы места, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, у якім хрысьцілі Тадэвуша Касьцюшку, 1909 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Косаве збудавалі ў 1626 годзе з фундацыі кацлера Льва Сапегі, які падараваў абраз «Маці Божая Ласкавая» 1620 году.

12 лютага 1746 году ў касьцёле ахрысьцілі Тадэвуша Касцюшку, які нарадзіўся 4 лютага таго ж году ў суседняй Марачоўшчыне. Цырымонію правёў прыёр Дамініканскага ордэну з Гошчава а. Раймунд Корсак. Мэтрычная кніга з запісам хрышчэньня з гэтага году пад № 479, знаходзіцца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве. Захавалася каменная купель з старога касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Косаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1872 годзе касьцёл згарэў у час вялікага пажару ў месьце.

У 1877 годзе скочылася будаваньне мураванага касьцёла на сродкі парафіянаў і прамыслоўца Вандаліна Пуслоўскага.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1928 годзе пры касьцёле паставілі помнік удзельнікам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 1-нэфавы прастакутны ў пляне аб’ём зь ніжэйшай 5-граннай апсыдай і 2 закрысьціямі. Галоўны фасад адзначаецца 4-граннай шатровай вежай-званіцай, дэкараванай трайной стральчатай аркатурай і прарэзанай акном-ружай у прафіляванай стральчатай арцы. Партал увахода вылучаецца стральчатым праёмам і завяршаецца стромкім 2-схільным вімпэргам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі, стральчатымі вокнамі зь вітражамі.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі і падпружнымі аркамі, аздобленымі арнамэнтальнай размалёўкай. Над уваходам хоры на 2 калёнках. Захаваўся мэханічны арган. Мастацка-кампазыцыйным цэнтрам галоўнага алтара выступае абраз «Маці Божая Міласьцівая». Захаваліся габэленавыя арнаты 1781 і 1852 гадоў, драўляныя скульптуры анёла і Яна Хрысьціцеля. Захоўваецца копія арыгінальнага запісу ў мэтрычнай кнізе аб хрышчэньні Тадэвуша Касьцюшкі[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Мічурына, 2.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000309