Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Браслаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Браслаў
Каардынаты 55°38′1″ пн. ш. 27°2′59″ у. д. / 55.63361° пн. ш. 27.04972° у. д. / 55.63361; 27.04972Каардынаты: 55°38′1″ пн. ш. 27°2′59″ у. д. / 55.63361° пн. ш. 27.04972° у. д. / 55.63361; 27.04972
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэараманскі стыль
Дата заснаваньня 1824, 1897
Сайт waladarka.by
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Нараджэ́ньня Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Браславе. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл. Д. Струкаў, 1864 г.

Першыя дакладныя зьвесткі пра каталіцкую сьвятыню ў Браславе датуюцца XV ст., калі на Замкавай гары збудавалі драўляны касьцёл пад тытулам Маці Божай. Неаднойчы ён зьнішчаўся пажарамі (апошні раз у 1794 годзе).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Браслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1824 годзе каля падэшвы Замкавай гары збудавалі новы мураваны будынак. Па пажары ў 1832 годзе, які зьнішчыў манастыр базылянаў, тамтэйшы абраз Маці Божай перанесьлі ў касьцёл.

З прычыны невялікага памеру касьцёла, неўзабаве пачалі ўзводзіць новы, які скончылі да 1897 году.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З боку Замкавай гары, ліпень 1944 г.

На 1928 год у парафіі налічвалася каля 7 тыс. вернікаў. У 1942 годзе нацысты забілі кс. пробашча Мечыслава Акрэйца за тое, што ён ратаваў жыдоў, якія хаваліся ў касьцёле. У 1950 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прызначылі яго пад сховішча збожжа, але ўжо праз два гады будынак аддалі парафіянам. Перасьлед вернікаў, аднак, працягваўся да 1989 году.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая базыліка. Падоўжаны прастакутны ў плянс аб’ем накрывае 2-схільны дах. Сылюэт галоўнага фасаду фармуюць кутнія пінаклі з шпілямі і высунутая наперад ярусная шатровая вежа-званіца, да якой вядуць выкладзеныя з буйных вапняковых блёкаў сходы. У муроўцы выкарыстоўваецца мясцовы прыем г.зв. браслаўскай мазаікі[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]