Касьцёл Сьвятога Казімера (Лагойск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касьцёл Сьвятога Казімера ў Лагойску

Касьцёл Сьвятога Казімерарымска-каталіцкі храм у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на левым беразе ракі Гайна, каля падмуркаў зьнішчанага бальшавікамі Касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лагойская рымска-каталіцкая парафія існуе з 1609. У часы савецкага панаваньня мураваны касьцёл (1793) зачынілі і зруйнавалі.

Адраджэньне парафіі адбылося ў 1991. Паводле праекту менскага архітэктара М. Калечыца распачалася будова новага касьцёла, якая завершылася ў 1999.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Архітэктурная стылістыка бажніцы — сучасная перапрацоўка сярэднявечнай готыкі. Накрыты стромкім 2-схільным дахам прастакутны ў пляне будынак флянкуюць крылы трансэпта. Да фасада асымэтрычна далучаецца 4-гранная вежа-званіца. Плоскасныя фасады падзяляюцца ў 2 ярусы аркавымі 2-граннымі і прастакутнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках. Над прастакутным уваходным парталам і алтарнай сьцяной крыжовыя аконныя праёмы. Залю перакрывае корабавае скляпеньне[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Касцёл Святога Казіміра // Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 190.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]