Касьцёл Сьвятога Міхала (Смаргонь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кальвінскі збор у Смаргоні, сёньня — касьцёл Сьвятога Міхала

Касьцёл Сьвятога Міхала (колішні кальвінскі збор) у Смаргоні — выбітны помнік мураванай архітэктуры Беларусі эпохі Рэнэсансу.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

  • 1503 ці 1505 — узьведзены драўляны касьцёл Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі слонімскім старастам Юрыям Зяновічам.
  • 15521553 — драўляны касьцёл перароблены ў збор па загадзе берасьцейскага ваяводы Хрыстафора Зяновіча.
  • 16061612 — узьведзены мураваны кальвінскі збор на сродкі Мікалая Багуслава Зяновіча.
  • 1621 — мураваны збор пераасьвечаны ў Траецкі касьцёл.
  • 1655 — моцна пашкоджаны, аднак неўзабаве быў адноўлены.
  • 1858 — рэстаўраваны.
  • 18661921 — перададзены праваслаўным і перайменаваны ў Міхайлаўскую царкву.
  • 19231925 — адноўлены.
  • 1926 — вернуты каталікам.
  • 1947 — храм зачынены.
  • 1970 — рэстаўраваны (архітэктары В. Сахно, П. Седляроў, С. Друшчыц).
  • 1990 — вернуты вернікам.

[рэдагаваць] Архітэктура

Храм у Смаргоні зьяўляецца выбітным помнікамі архітэктуры рэнэсансу ў Беларусі. Цэнтрычны васьмігранны храм мае крыху выцягнутыя па падоўжанай восі прапорцыі. Унутранае памяшканьне перакрытае мураваным упрыгожаным фрэскамі купалам, які звонку накрыта шатровым дахам і прыхавана высокім атыкам. Да галоўнага фасада далучаецца двухярусная вежа-званіца, васьмярык на чацьвярыку, завершаная шатровым дахам. У ніжнім ярусе вежы месьціцца ўваход у храм. У месцы злучэньня званіцы і асноўнага аб’ёму пастаўлена цыліндрычная вежачка зь вітымі ўсходамі ўнутры. Надзвычай магутныя сьцены храма прарэзаны выцягнутымі вокнамі з паўцыліндрычным завяршэньнем. Над сьценамі узвышаецца высокі рэнэсансовы атык.

Пад аноўным аб’ёмам храма месьціцца крыпта.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Габрусь, Т. В. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока. Мн., 2001.
  • Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі. Мн., 2001.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты