Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Царква
Катэдральная базыліка сьв. Францішка Ксавэрыя
Grodno katedra.jpg
Краіна Беларусь
Горад Горадня
Каардынаты 53°40′41.51″ пн. ш. 23°49′52.13″ у. д. / 53.6781972° пн. ш. 23.8311472° у. д. / 53.6781972; 23.8311472Каардынаты: 53°40′41.51″ пн. ш. 23°49′52.13″ у. д. / 53.6781972° пн. ш. 23.8311472° у. д. / 53.6781972; 23.8311472
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Ордэнская прыналежнасьць езуіты
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту невядомы[1]
Будаўніцтва 16781772[2]
Катэдральная базыліка сьв. Францішка Ксавэрыя на мапе Беларусі
Катэдральная базыліка сьв. Францішка Ксавэрыя
Катэдральная базыліка сьв. Францішка Ксавэрыя
Катэдральная базыліка сьв. Францішка Ксавэрыя

Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя — рыма-каталіцкі храм у цэнтральнай частцы Горадні. Ад пачатку існаваньня і да 1773 году належаў да гарадзенскага езуіцкага калегіюму, з 1797 году стаў фарным касьцёлам, з 13 красавіка 1991 году — катэдрай новаўтворанай Гарадзенскай дыяцэзіі. 15 сьнежня 1990 году Ян Павал II надаў храму тытул меншае базылікі[1].

Фактычна касьцёл будаваўся з 1678 па 1772 гады, але ўжо 30 траўня 1700 году ў касьцёле была праведзеная першая імша[2]. Ганаровае прысьвячэньне (кансэкраваньне) сьв. Францішку Ксавэрыю адбылося 6 сьнежня 1705 году біскупам хэлмінскім Тэадорам Патоцкім[3] у прысутнасьці саюзьнікаў у вайне супраць Швэцыі — караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II і расейскага імпэратара Пятра I[4].

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Езуіцкі калегіюм

Асноўны артыкул: Гарадзенскі езуіцкі калегіюм

Ініцыятыва заснаваньня калегіюму езуітаў у Горадні належала каралю Стэфану Баторыю, які завяшчаў у 1585 годзе для гэтага 10 тыс. польскіх злотых[1]. Касьцёл быў закладзены па пляну італьянскага архітэктара Яна Марыі Бэрнардоні на заходнім канцы рынку, побач з драўляным, пазьней вымураваным, Найсьвяцейшым Касьцёлам Панны Марыі, які пазьней доўгі час быў вядомы пад назвай «фара Вітаўта»[1]. Сьмерць караля Стэфана Баторыя адклала зьяўляеньне езуітаў у Горадні амаль на 40 год, функцыю фарнай царквы тады выконвала «фара Вітаўта». Езуіцкая місія зьявілася ў Горадні толькі ў 1623 годзе. У 1635 місія была павышаная да рэзыдэнцыі. Соймавая пастанова 1647 году зацьвердзіла «пляцы ў месьце Гарадзенскім, на якіх касьцёл і калегіюм павінен быць разьмешчаны»[5]. У 1654 годзе кароль Ян Казімер ужо маліўся ў касьцёле езуітаў[6]. У 1656 годзе падчас вайны 1654—1667 гадоў Горадню занялі маскоўскія войскі, езуіты схаваліся ў блізкіх лясах, а іх будынкі былі спаленыя[6]. Толькі ў 1656 годзе Горадня была вызваленая войскам гетмана Паўла Сапегі. Праз год езуіты вярнуліся ў рэзыдэнцыю і ў 1662 годзе аднавілася дзейнасьць сваіх школаў[6]. Калі з 1673 году ў Горадні пачаў зьбірацца кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай, роля калегіюма значна ўзрасла. У час соймаў езуіты праводзілі адмысловыя набажэнствы ў касьцёле, гаварылі казаньні, паказвалі спэктаклі школнага тэатру, а таксама здавалі памяшканьні для паслоў, прымаса і сэнатараў[7]. У час Паўночнай вайны ў калегіюме гасьцілі Аўгуст II, Станіслаў Ляшчынскі, Пётар I і Карл XII[8]. Пасьля скасаваньня ў 1773 годзе ордэну езуітаў будынкі калегіюму перайшлі да Камісіі нацыянальнай адукацыі, якая разьмясьціла тут ваяводзкія школы[8]. У часы Расейскай імпэрыі пераважная большасьць будынкаў калегіюму езуітаў была занятая пад казённыя ўстановы[8].

[рэдагаваць] Архітэктура

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Цікавыя факты

  • Адзiн з мастакоў, што аздаблялi касьцёл — Антонi Грушэцкi, сябра гарадзенскага старасты Антона Тызенгаўза. Адна зь яго работ — абраз «Маці Божай Шкаплернай»[9] (XVIII ст.). Таксама ў 1780-х гадах Грушэцкi выканаў жывапіснае афармленьне інтэр’ера касьцёла, што ўключае размалёўку скляпеньняў і аркаў у тэхніцы грызайль[10].

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b c А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 1. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
  2. ^ А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 6. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
  3. ^ Т. Габрусь. (24 лістапада 2007) Наша «езуіцкае» барока Праверана 1 верасьня 2010 г.
  4. ^ Владимир Лявшук. Иезуитский коллегиум в Гродно XVII-XVIII стст.: очерк эволюции забытого образовательного учреждения // Гарадзенскі палімпсест. XII – XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Горадня-Беласток: 7 лістапада 2008. — С. 102. — 228 с.
  5. ^ А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 2. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
  6. ^ a b c А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 3. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
  7. ^ А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 3—4. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
  8. ^ a b c А.А. Ярашэвіч, В.Дз. Бажэнава. Гродзенскі кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 5. — 71 с. — 2000 ас. — ISBN 985-01-0560-7
  9. ^ Данута Бічэль. Уладзімір Кіслы — Лекар сакральнага мастацтва Праверана 31 жніўня 2010 г.
  10. ^ Тамара Грабусь. Касьцёлы, фундаваныя каралямі Праверана 31 жніўня 2010 г.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя (Горадня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах