Касьцёл Сьвятога Яна Непамуцкага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касьцёл Сьвятога Яна Непамуцкага

Паломніцкі касьцёл Сьвятога Яна Непамуцкага на Зялёнай Гары (па-чэску: Kostel svatého Jana Nepomuckého) — касьцёл непадалёк ад горада Ждзяр-над-Сазаваў, аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (з 1994 году).[1]

Касьцёл, прысьвечаны мучаніку Яну Непамуку, быў пабудаваны ў 1720-я гады на Зялёнай гары па праекце Яна Санціні. Плян будынка мае форму пяціканцовай зоркі (зоркі — адзін з атрыбутаў сьвятога), стыль касьцёла — так званая «барочная готыка», якая спалучае рысы неаготыкі і барока.[2] Паломніцкі касьцёл атачаюць могілкі.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]