Касьцёл Сьвятых Сымона й Алены (Менск)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Касьцёл сьвятых Сымона й Алены (таксама вядомы як Чырвоны касьцёл) — каталіцкі касьцёл ў Менску.
Касьцёл быў пабудаваны ў 1905-1910 гг. паводле праекта архітэктара Тамаша Пайздэрскага ў новараманскім стылі. Фундатарам выступіў грамадзкі дзеяч Эдвард Вайніловіч, касьцёл асьвечаны і названы ў гонар сьвятых апекуноў ягоных памерлых дзяцей Сымона і Алены. Менавіта Вайніловіч выбраў архітэктара, зацікавіўшыся падобным храмам, які Пайздэрскі збудаваў раней — касьцёлам сьвятой Альжбэты ў польскім мястэчку Ютросін.
У 1923 годзе касьцёл быў разрабаваны бальшавікамі, а ў 1932 г. - канчаткова зачынены і прыстасаваны пад патрэбы Дзяржаўнага польскага тэатра БССР. Перад Другой сусьветнай вайной у касьцёле разьмясьцілася кінастудыя.
У 1941 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі адчыніць касьцёл для набажэнстваў, пасьля вайны храм быў зноў зачынены камуністамі. Пасля Другой сусьветнай вайны будынак касьцёла быў перабудаваны пад кінастудыю “Савецкая Беларусь”.
У 1990 г. храм быў вернуты каталіцкаму касьцёлу, пачаліся працы па яго адраджэньню і рэстаўрацыі. Касьцёл зрабіўся цэнтрам рэлігійнага, культурнага і грамадзкага жыцця, пры ім утварыліся хор, бібліятэка, моладзевы тэатр.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Касьцёл Сьвятых Сымона й Алены (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

