Касінеры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Стаховіч. Касінеры ў 1794 годзе

Касінеры (па-польску: kosynierzy) — ваяры, узброеныя вэртыкальна насажанымі на шасты косамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касінеры біліся ў вызваленчых паўстаньнях 1794, 1831, 1848, 1864 гадоў, а таксама ў абарончай вайне 1939 году.

Назва ўпершыню была дадзеная мазавецкім сялянам, незадаволеным другім падзелам Рэчы Паспалітай. Яны зьявіліся ў колькасьці 300 чалавек у войску Касьцюшкі[1] і ня мелі іншага ўзбраеньня, апроч вэртыкальна насаджаных на шасты косаў. Каб пабудзіць сялянаў да паўстаньня, Касьцюшка ўсхваляў храбрасьць касінераў, двум зь іх надаў чыны афіцэраў і сам надзеў кафтан мазавецкіх сялянаў.

Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў Кастуся Каліноўскага касінеры паўсталі ў Польшчы й Літве. Літоўскія касінеры часам замест косаў на дрэўках мелі проста вострыя палосы жалеза.

Касінеры ў літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касінеры ў музыцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Песьня Сяргея Башлыкевіча (Leibonik) — Касінерам 1939
  • Песьня гурта Dzieciuki — Мужыцкая праўда

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касінерысховішча мультымэдыйных матэрыялаў