Катажына Апалінская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Катажына Апалінская
Katarzyna Opalińska
Katarzyna Opalińska.PNG
POL COA Łodzia.svg
Герб Ладзьдзя
Каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская
1705 — 1708
Папярэднік: Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт
Наступнік: Марыя Юзэфа фон Габсбург
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 13 кастрычніка 1680
Познань, Карона Польскага каралеўства
Памерла: 19 сакавіка 1747
Люнэвіль, Францыя
Род: Апалінскія
Бацькі: Ян Караль Апалінскі
Зоф'я Чарнкоўская
Муж: Станіслаў Ляшчынскі
Дзеці: Ганна Ляшчынская, Марыя Ляшчынская
Рэлігія: каталіцтва

Катажына Апалінская гербу Ладзьдзя (па-польску: Katarzyna Opalińska; 13 кастрычніка 1680, Познань, Каралеўства Польскае19 сакавіка 1747, Люнэвіль, Францыя) — жонка Станіслава Ляшчынскага, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, княгіня Лятарынгіі й Бару.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была дачкой кашталяна познанскага Яна Караля Апалінскага й менджыжэцкае старасьцянкі Зоф’і Чарнкоўскай. У 1698 годзе ў Кракаве выйшла замуж за адалянаўскага старосту Станіслава Ляшчынскага. У 1699 годзе ў іх нарадзілася дачка Ганна, а ў 1703Марыя.

4 кастрычніка 1705 году падчас Паўночнае вайны Варшаўскай канфэдэрацыяй каранаваная ў Варшаве разам з мужам на кіраўнікоў Рэчы Паспалітае замест Аўгуста ІІ Моцнага. У 1708 годзе мусіла зь дзецьмі пакінуць краіну, жыла ў Швэцыі17081711 у Шчэціне, у 17111714 у Крыстыянстадзе). У 1714 выехала з мужам у нададзенае таму княства Цвайбрукен.

Маўзалей Катажыны ў Нансі

У 1719 годзе пасяліліся ў горадзе Вісамбур (Францыя). У 1725 іхная дачка Марыя выйшла замуж за францускага караля Люі XV. Ляшчынскія жылі ў Шамборы. У 1733 Станіслаў выехаў на радзіму, дзе зноў стаў каралём, Катажына ж засталася ў Францыі. Па вяртаньні Станіслава Ляшчынскія атрымалі ад францускага караля тытул князёў Лятарынгіі й Бару, жылі ў Люнэвілі. Катажына памерла 19 сакавіка 1747, пахаваная ў Касьцёле Нотр-Дам дэ Сэкюр у Нансі.

Дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт
Каралева [[Карона Польскага каралеўства Польшчы]] і Вялікага Княства Літоўскага
17051708
Наступнік
Марыя Юзэфа фон Габсбург


Commons-logo.svg  Катажына Апалінскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў