Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам

Ту-154М у аэрапорце Загрэбу ў час візыту прэзыдэнта Польшчы ў Харватыю
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 10 красавіка 2010
Характар крушэньне падчас пасадкі
Прычына Сьледзтва разглядае тры верагодныя прычыны: надвор’е, памылка пілёта, тэхнічныя непаладкі[1]
Месца катастрофы Смаленская вобласьць, Расея
54°49′31.19″ пн. ш. 32°03′10.28″ у. д. / 54.8253306° пн. ш. 32.0528556° у. д. / 54.8253306; 32.0528556Каардынаты: 54°49′31.19″ пн. ш. 32°03′10.28″ у. д. / 54.8253306° пн. ш. 32.0528556° у. д. / 54.8253306; 32.0528556
Пункт вылету Варшаўскі аэрапорт імя Фрэдэрыка Шапэна, Варшава, Польшча
Пункт прызначэньня Смаленск-паўночны, Смаленск, Расея
Паветранае судна
Мадэль самалёта Ту-154М
Бартавы нумар 101 (90A837)
Пасажыры 88[2]
Экіпаж 8[2]
Загінулі 96[2]
Выжылі 0

Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году — авіяцыйнае здарэньне, якое адбылося 10 красавіка 2010 году на ўскраіне вёскі Пячэрск Смаленскай вобласьці, каля вайсковага аэрапорту «Паўночны». Зьяўляецца найбуйнейшай у гісторыі авіякатастрофай зь першымі асобамі дзяржавы.

У выніку катастрофы загінулі 88 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу[2]. Сярод загіблых прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі і ягоная жонка Марыя, польскія палітыкі, практычна ўсё найвышэйшае вайсковае камандваньне, грамадзкія і рэлігійныя дзеячы.

Польская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні[3].

Храналёгія падзеяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа палёту

10 красавіка 2010 году самалёт Ту-154М ВПС Польшчы, які выконваў рэйс з Варшавы ў Смаленск, разьбіўся пры заходзе на пасадку ў складаных мэтэаралягічных умовах на аэрадром «Смаленск-Паўночны».

Самалётам кіраваў польскі экіпаж з авіяатраду прэзыдэнта.

Згодна зь зьвесткамі начальніка кіраваньня інфармацыі МНС Расеі Ірыны Андрыянавай, катастрофа адбылася щ 10:56 паводле маскоўскага часу. Імаверна, самалёт закрануў дрэва пры зьніжэньні[4]. Аднак 28 красавіка на прэс-нарадзе польскі прэм’ер Дональд Туск паведаміў, што падзеньне самалёта адбылося ў 8:41 паводле польскага часу (10:41 паводле маскоўскага), а не на 15 хвілін пазьней, як паведамлялася ў першыя дні пасьля катастрофы[5].

На сёньня сьнежань 2016 году існавали сумневы ў аб’ектыўнасьці афіцыйнае (расейскае) вэрсіі прычыны катастрофы. У тым ліку, даказваецца, што лятак разбурыўся яшчэ ў паветры ў выніку некалькіх выбухаў на борце[6][7][8].

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адпаведнасьці з артыкулам 131 Канстытуцыі Польшчы сьпікер Сойму Браніслаў Камароўскі часова прыняў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы[9]. Цягам 14 дзён ён меў абвясьціць дату датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.

У дзень авіякатастрофы Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск склікаў надзвычайнае паседжаньне кабінэту міністраў[3].

17 красавіка 2010 году ў Варшаве адбылася афіцыйная цырымонія разьвітаньня з ахвярамі катастрофы. На пляцы, у прысутнасьці сотняў тысячаў чалавек з усіх рэгіёнаў Польшчы, з замежжа, у тым ліку і Беларусі, прагучалі імёны ўсіх ахвяраў катастрофы[10].

Пасажыры самалёта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На борце самалёта знаходзіліся 96 чалавек[11], 88 чальцоў дэлегацыі і 8 сяброў экіпажу[12]. Дэлегацыя мусіла складацца з 89 чальцоў, але адна жанчына спазьнілася на самалёт[13].

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі
Першая лэдзі Польшчы Марыя Качынская

Сярод пасажыраў самалёта былі[14]:

Прадстаўнікі ўзброеных сілаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнікі Парлямэнту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс загінулых

Дэпутаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэнатары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэлігійныя дзеячы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамадзкія дзеячы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іншыя чальцы дэлегацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушанаваньне памяці ў Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушанаваньне памяці ахвяраў авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качынскага ля амбасады Польшчы ў Менску, 10 красавіка 2010

Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выказаў глыбокія спачуваньні[15]. Кіраўнік краіны таксама даручыў усім дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі ў нядзелю, 18 красавіка, у сувязі з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага абмежаваць трансьляцыю забаўляльных праграм з 12 да 18 гадзін[16].

У наступныя пасьля трагедыі дні беларусы прыносілі кветкі й зьнічкі да польскай амбасады ў Менску, гарадзенскага і берасьцейскага кансулятаў, пакідалі запісы ў жалобных кнігах. Ускладаць кветкі прыходзілі палітыкі, гісторыкі, літаратары, артысты[17]. У Катэдральным касьцёле ля алтару паставілі партрэт загінулага прэзыдэнта Качынскага. 11 красавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў памінальную імшу, на якой прысутнічаў намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валеры Варанецкі[18]. Службовыя асобы таксама дапамаглі палякам: спрасьцілі візавыя фармальнасьці для сваякоў загінуўшых[19].

18 красавіка 2010 году ў менскім Архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі прайшла памінальная служба ў памяць ахвяраў. Цырымонію наведаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем, якія запаліў ля партрэта Качынскага лямпаду. Ад прэзыдэнта быў таксама ўскладзены кошык з кветкамі[20].

Беларускую дэлегацыю на жалобных мерапрыемствах у Польшчы ўзначаліў старшыня верхняй палаты беларускага парлямэнту Барыс Батура[20].

Памяць ахвяр катастрофы, у прыватнасьці прэзыдэнта Польшчы, яго жонкі, а таксама апошняга прэзыдэнта Польшчы ў выгнаньні ўшанавалі хвілінай маўчаньня ўдзельнікі 27-й сэсіі Рады БНР, якая адбылася 19 красавіка 2010 году ў Лёндане[21].

У сувязі з катастрофай, 18 красавіка 2010 году БТ паказала «Катынь» Анджэя Вайды ў беларускім перакладзе[22].

Фатаздымкі зь месца катастрофы ў Смаленску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Григорий Емельянов. Следствие рассматривает 3 версии крушения самолёта: погода, ошибка пилота и технические неполадки // Першы канал, 10 красавіка 2010
  2. ^ а б в г Сьпіс загінулых у авіакатастрофе Ту-154 у Смаленскай вобласьці // МНС Расеі, 10 красавіка 2010 году (рас.)
  3. ^ а б Катынь: дзьве польскія трагедыі // Радыё Свабода, 10 красавіка 2010
  4. ^ Prezydent Lech Kaczynski nie zyje. Katastrofa samolotu w Smolensku (пол.)
  5. ^ Польская прэса піша пра…// Польскае радыё для замежжа. 29 красавіка 2010
  6. ^ Отчёт капитана Протасова: Самолет Качиньского разрушился в воздухе из-за последовательности взрывов (рас.)
  7. ^ ОТЧЁТ по результатам анализа имеющейся в открытом доступе информации о катастрофе Ту-154М б/н101 10 апреля 2010 года (рас.)
  8. ^ ОТЧЁТ по результатам анализа имеющейся в открытом доступе информации о катастрофе Ту-154М … (pdf)
  9. ^ Konstytucja Rzeczypospolitej Polskiej. Rozdział V: Prezydent Rzeczypospolitej Polskiej (пол.)
  10. ^ Жалобныя разьвітаньні ў Варшаве // Радыё Свабода, 17 красавіка 2010
  11. ^ У авіякатастрофе пад Катынню загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі // Наша Ніва, 10 красавіка 2010
  12. ^ Паводле МЗС Польшчы, загінулі 96 чалавек // Радыё Свабода, 10 красавіка 2010
  13. ^ МЗС Польшчы: на самалёт спазніўся адзін член дэлегацыі // Наша Ніва, 10 красавіка 2010
  14. ^ Спіс загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам(недаступная спасылка) // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 10 красавіка 2010
  15. ^ Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай у Смаленскай вобласці(недаступная спасылка) // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь: Паведамленьні прэс-службы, 10 красавіка 2010
  16. ^ Аляксандр Лукашэнка даручыў усім дзяржаўным СМІ ў сувязі з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага абмежаваць трансьляцыю забаўляльных праграмаў(недаступная спасылка) // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь: Паведамленні прэс-службы, 16 красавіка 2010
  17. ^ Сотні беларусаў прыйшлі да польскай амбасады ў Мінску(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 10 красавіка 2010
  18. ^ Неабвешчаная жалоба — фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
  19. ^ Беларусам лічаць за лепшае не нагадваць, па кім гучыць звон // Наша Ніва, 12 красавіка 2010
  20. ^ а б Лукашэнка ўшанаваў памяць Леха Качынскага, наведаўшы Катэдральны касьцёл у Менску // Наша Ніва, 18 красавіка 2010
  21. ^ Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР // Наша Ніва, 19 красавіка 2010
  22. ^ Сёньня а 15:40 на БТ — «Катынь» Анджэя Вайды // Наша Ніва, 18 красавіка 2010

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катастрофа Ту-154 пад Смаленскамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў