Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем (2011)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 57°33′14.45″ пн. ш. 40°8′2″ у. д. / 57.5540139° пн. ш. 40.13389° у. д. / 57.5540139; 40.13389

Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем

Лятак RA-42434 у верасьні 2006 року
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 7 верасьня 2011
Прычына высьвятляецца
Месца катастрофы каля яраслаўскага аэрапорту Тунашна
Пункт вылету Яраслаўль
Пункт прызначэньня Менск
Паветранае судна
Мадэль самалёта Як-42
Авіякампанія Як-Сервис
Бартавы нумар RA-42434
Пасажыры 37
Экіпаж 8
Загінулі 43
Выжылі 2

Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлемавіякатастрофа самалёту Як-42 7 верасьня 2011 року. Самалёт, які накіроўваўся па маршруце ЯраслаўльМенск, праз 500 мэтраў ад пачатку палёту ўпаў на беразе ракі Токша. У катастрофе загінулі 43 асобы — 7 чальцоў экіпажу, гульцы і трэнэрскі штаб хакейнага клюбу «Лякаматыў Яраслаўль». Сярод іх былі і тры беларусы: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнэр па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў(ru).

Экіпаж самалёту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экіпаж складаўся з васьмі чалавек:

  1. Камандзір Андрэй Саломенцаў
  2. Другі пілёт Ігар Жэвелаў
  3. Бортмэханік Сяргей Жураўлёў
  4. Бортправадніца Алена Сарматава
  5. Бортправадніца Надзея Максумава
  6. Бортправадніца Алена Шавіна
  7. Бортінжынэр Уладзімер Мацюшкін
  8. Бортінжынэр Аляксандар Сізоў (выжыў, знаходзіцца ў шпіталі)[1].

Склад каманды на борце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хакеісты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Сьцяг Расеі Абаронца Віталь Анікеенка, 24 гады
  2. Сьцяг Расеі Нападнік Сяргей Астапчук (Беларусь), 21 год
  3. Сьцяг Расеі Абаронца Міхаіл Баландзін, 31 год
  4. Сьцяг Расеі Нападнік Аляксандар Васюноў, 23 гады
  5. Сьцяг Чэхіі Нападнік Ёзэф Вашычек (Чэхія), 30 гадоў
  6. Сьцяг Расеі Брамнік Аляксандар Уюхін, 38 гадоў
  7. Сьцяг Расеі Нападнік Аляксандар Галімаў, 26 гадоў — памёр у бальніцы 12 верасьня[2]
  8. Сьцяг Славаччыны Нападнік Павал Дземітра (Славаччына), 36 гадоў
  9. Сьцяг Нямеччыны Абаронца Робэрт Дытрых (Нямеччына), 25 гадоў
  10. Сьцяг Расеі Абаронца Марат Калімулін, 23 гады
  11. Сьцяг Расеі Нападнік Аляксандар Калянін, 23 гады
  12. Сьцяг Расеі Нападнік Андрэй Кірухін, 24 гады
  13. Сьцяг Расеі Нападнік Мікіта Клюкін, 21 год
  14. Сьцяг Швэцыі Брамнік Стэфан Ліў (Швэцыя), 30 гадоў
  15. Сьцяг Чэхіі Нападнік Ян Марэк (Чэхія), 31 год
  16. Сьцяг Чэхіі Абаронца Карэл Рахунэк (Чэхія), 32 гады
  17. Нацыянальны сьцяг Беларусі Абаронца Руслан Салей (Беларусь), 36 гадоў[3]
  18. Сьцяг Латвіі Абаронца Карліс Скрастыньш (Латвія), 37 гадоў
  19. Сьцяг Расеі Нападнік Павал Снурніцын, 19 гадоў
  20. Сьцяг Расеі Нападнік Данііл Собчанка, 20 гадоў
  21. Сьцяг Расеі Нападнік Іван Ткачэнка, 31 год
  22. Сьцяг Расеі Абаронца Павал Траханаў, 33 гады
  23. Сьцяг Расеі Абаронца Юры Урычаў, 20 гадоў
  24. Сьцяг Расеі Нападнік Генадзь Чурылаў, 24 гады
  25. Сьцяг Расеі Абаронца Максім Шувалаў, 18 гадоў
  26. Сьцяг Расеі Нападнік Арцём Ярчук, 21 год

Па інфармацыі LifeNews, з каманды выжыў толькі Аляксандар Галімаў, які патрапіў у рэанімацыйным адзяленьні адной зь яраслаўскіх бальніц з апёкамі 80% цела[4]. Ён памёр у бальніцы 12 верасьня.

Трэнэрскі штаб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Масажыст Юры Бахвалаў
  2. Масажыст Аляксандар Бяляеў
  3. Урач Андрэй Зімін
  4. Трэнэр Ігар Каралёў, 41 год
  5. Трэнэр Аляксандар Карпоўцаў, 41 год
  6. Трэнэр па фізычнай падрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (Беларусь), 31 год
  7. Масажыст Яўген Кунаў
  8. Масажыст Вячаслаў Кузьняцоў
  9. Галоўны трэнер Брэд Макрыман (Канада), 52 гады
  10. Адміністратар Уладзімер Піскуноў
  11. Мэтадыст Яўген Сідараў

Падобныя катастрофы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гісторыі спорту было 11 падобных авіякатастрофаў. У 1949 року пад Турынам загінула каманда футбольнага клюбу «Тарына». 11 жніўня 1979 у авіякатастрофе загінуў увесь асноўны склад узбэцкага футбольнага клюбу «Пахтакор». У 1993 разьбілася нацыянальная зборная Замбіі па футболе.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем (2011)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў