Катастрофа BAe-125 пад Менскам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катастрофа BAe-125-800B авіякампаніі «С-Эйр» пад Менскам

BAe-125
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 26 кастрычніка 2009
Характар катастрофа
Месца катастрофы каля вёскі Пяцілетка, Смалявіцкі раён, Менская вобласьць
Пункт вылету Масква (Унукава)
Пункт прызначэньня Нацыянальны аэрапорт «Мінск»
Паветранае судна
Мадэль самалёта BAe-125-800B
Дата выпуску 1986
Авіякампанія «С-Эйр» (Расея)
Бартавы нумар RA-02807
Рэгістрацыйны нумар 258076
Пасажыры 2
Экіпаж 3
Загінулі 5
Выжылі 0

Катастрофа BAe-125 пад Менскам — авіякатастрофа, якая адбылася 26 кастрычніка 2009 году за 2 км ад нацыянальнага аэрапорту «Мінск».

Абставіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самалёт чартэрным рэйсам выляцеў з расейскага аэрапорту «Ўнукава» (у 20:06 паводле маскоўскага часу) у Нацыянальны аэрапорт «Мінск». У 21:14 згодна зь менскім часам дыспэтчар аэрапорту выходзіў на сувязь з самалётам, які ішоў правей ад зададзенага курсу. Самалёт накіравалі на другі круг. За два кілямэтры ад узьлётна-пасадкавай палосы BAe-125 ішоў дакладна па курсе ў створ пасадакавай палосы. Пасьля пачаў адыходзіць улева і ў 21:35 зьнік з радараў. Хутка самалёт, што пацярпеў крушэньне, знайшлі побач з аэрапортам, каля вёскі Пяцілетка Драчкаўскага сельсавету Смалявіцкага раёну[1][2].

Пры падзеньні самалёту адбыўся «залом лесу» на 250 мэтраў, пасьля самалёт ударыўся аб зямлю і загарэўся. Пажар хутка быў лякалізаваны.

Бізнэсоўцы ляцелі чартэрным рэйсам ў Менск у элітнае казыно «Шангры Ла», якое пераехала з Расеі ў Беларусь і нядаўна адчынілася побач са Штаб-кватэрай СНД.

Самалёт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самалёт BAe-125-800, што разьбіўся быў 1987 году вытворчасьці, сэрыйны нумар — 258076. Самалёт зь ліпеня 2008 году належаў расейскай авіякампаніі «Эс-Эйр»[3].

Самалёт распрацаваны ангельскай фірмаю «Hawker Siddeley», выпускаецца з 1962 году. Усяго да 1990 году выраблена 763 машын.

Ахвяры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загінулі ўсе прысутныя на борце — 3 чальцы экіпажу і 2 пасажыры. Яшчэ адзін пасажыр, які мусіў ляцець, не зьявіўся на рэйс.

Экіпаж: Аляксандар Самойлаў — камандзір карабля, Сяргей Сьнімшчыкаў — штурман карабля, Алеся Латуціна — бортправадніца.

Пасажыры: Марат Рамашкін — генэральны дырэктар авіякампаніі «Эс-Эйр» (той самай, якой належаў самалёт), П. Малышаў — расейскі бізнэсовец.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]