Катранская пушча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Катранская пушча — лясны масіў у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці, на левабярэжжы ракі Котра. Плошча 12,4 тыс. га.

Вузкай паласой уздоўж Котры цягнуцца верасовыя боры, якія чаргуюцца зь верхавымі сфагнавымі хвойнікамі. Раўналежна хваёвым лясам — забалочанае паніжэньне, занятае карэннымі асотавымі бярэзьнікамі і чорнаалешнікамі, сярод якіх сустракаюцца прыбалотныя чарнічныя ельнікі і бярэзьнікі. На невялікіх дзялянках ясянёвыя лясы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]