Катынь
| Катынь | |
«Тры Крыжы», Катынскі мэмарыял |
|
| Вобласьць: | Смаленская |
| Раён: | Смаленскі |
| Плошча: | 27,94 км² |
| Вышыня: | 167 м н. у. м. |
| Насельніцтва (2007) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1737 62,17 |
| Тэлефонны код: | +7 481 |
| Паштовы індэкс: | 214522 |
| Аўтамабільны код: | 67 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′17″ пн. ш. 31°43′52″ у. д. / 54.77139° пн. ш. 31.73111° у. д.Каардынаты: 54°46′17″ пн. ш. 31°43′52″ у. д. / 54.77139° пн. ш. 31.73111° у. д. |
|
Катынь на мапе Расеі
Катынь
|
|
Ка́тынь[1] (па-расейску: Катынь) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскае вобласьці Расеі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Катынскага сельскага паселішча. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Смаленску, чыгуначная станцыя.
Катынь сталася вядомай у сьвеце як месца сталінскага генацыду (Катынскі расстрэл) эліты міжваеннай Польскай Рэспублікі.
10 красавіка 2010 году ў выніку авіякатастрофы загінулі ўсе чальцы польскай урадавай дэлегацыі на чале з прэзыдэнтам Лехам Качынскім, якая мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне Катынскага расстрэлу.
Зьмест |
Этымалёгія назвы [рэдагаваць]
Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня назвы:
- ад дзеяслова катаць, каціць (магчыма што судны на Шляху з варагаў у грэкі перакочваліся на коўзанках з басэйну Дняпра ў басэйн Дзьвіны);
- ад старажытнарускага каць, катунь (постаць, лягер).
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
На ўсход ад Катыні, каля Гняздова, ад адцінку 5 км па правым беразе Дняпра знаходзяцца некалькі тысячаў курганоў і два гарадзішчы IX—X стагодзьдзяў.
У найбліжэйшым лесе, празваным Катынскім лесам, ва ўрочышчы Казіныя горы побач з Гнёздавам знаходзіцца месца катынскіх расстрэлаў — месца масавага забойства афіцэраў Войска Польскага і савецкіх грамадзянаў.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ У дачыненьні націску: апроч прыведзенага тапанімічнага націску (гл. сайт Дзяржаўнага мэмарыяльнага комплексу «Катынь» http://katyn-memorial.ru/ і артыкул http://www.smolgazeta.ru/officially/3049-film-quotkatynquot-vzvolnoval-smolyan.html), сустракаюцца крыніцы зь іншым варыянтам націску: у расейскіх і беларускіх СМІ і ў афіцыйных заявах сустракаецца вымаўленьне з націскам, які прыпадае на другі склад. Самі катынцы і жыхары Смаленска і Смаленскай вобласьці вымаўляюць гэтую назву пасёлку з націскам на першы склад: гэта фіксуецца, напрыклад, у зваротах Патрыярха Кірылы, а таксама ў артыкуле ў «Смаленскай газэце».
Літаратура [рэдагаваць]
- Катынь // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Катынь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- мяст. Катынь на Radzima.org
- Бачына мэмарыялу «Катынь»(рас.)
- Даведнік па Расеі(рас.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |