Катынь (фільм)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Катынь | |
| Katyń | |
| Рэжысэр | Анджэй Вайда |
|---|---|
| Прадусар | Міхал Квецінскі |
| Сцэнарыст | Анджэй Вайда Пшэмыслаў Навакоўскі Уладыслаў Пасікоўскі |
| У ролях | Мая Асташэўска Артур Жміеўскі Павал Малашынскі |
| Кампазытар | Кшыштаф Пэндэрэцкі |
| Мантаж | Міленя Федлер Рафал Лістапад |
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 17 верасьня 2007 |
| Час | 125 хвілін |
| Краіна | |
| Мова | польская, нямецкая, расейская |
| Бюджэт | 15 000 000 PLN (4 млн €) |
| Профіль на IMDb | |
Каты́нь (па-польску: Katyń) — фільм рэжысэра Анджэя Вайды. Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і зьняты па кнізе Анджэя Мулярчыка «Post mortem. Катынская гісторыя» («Post mortem. Opowieść katyńska»). Здымкі распачаты 3 кастрычніка 2006, скончаныя 9 студзеня 2007. Урачыстая прэм’ера адбылася 17 верасьня 2007 — на гадавіну ўваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай.
Зьмест |
Сюжэт [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Катынскі расстрэл
Сюжэт фільма пачынаецца 17 верасьня 1939 году і сканчаецца ўвосень 1945. У фільме фактычна чатыры галоўных лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія ня ведаюць праўды, але здагадваюцца аб ёй. Гэта фільм аб жанчынах, якія чакаюць, ня вераць у сьмерць, спадзяюцца.
Акторы [рэдагаваць]
- Артур Жміеўскі — Анджэй, ратмістар 8 Палка Ўланаў
- Мая Асташэўская — Ганна, жонка Анджэя
- Анджэй Хыра — Ежы, паручнік 8 Палка Ўланаў, сябра Анджэя
- Вікторыя Гансеўская — Вераніка «Ніка», дачка Анджэя і Ганны
- Уладыслаў Кавальскі — Ян, бацька Анджэя
- Мая Камароўская — Марыя, маці Анджэя
- Ян Энглярт — генэрал
- Данута Стэнка — Ружа, жонка генэрала
- Агнешка Кавёрская — дачка Ружы і генэрала
- Станіслава Цэлінская — гаспадыня ў доме генэрала
- Павал Малашынскі — Пётар, паручнік-пілёт, інжынэр
- Магдалена Цялецкая — Агнешка, сястра паручніка-пілота
- Агнешка Глінская — Ірэна, сястра паручніка-пілота
- Ганна Радван — Эльжбэта, братава Анны
- Антоні Паўліцкі — Тадэўш, сын Эльжбэты
- Сяргей Гармаш — савецкі капітан Папоў
- Альгерд Лукашэвіч — сьвятар
Узнагароды [рэдагаваць]
- Намінацыя на Оскар 2008 як лепшы замежны фільм. Трапіў у шорт-ліст зь 5 фільмаў, што намінаваліся на прэмію.
- Галоўная ўзнагарода Polskie Nagrody Filmowe — Orły 2008 (усяго атрымана 7 статуэтак ў розных катэгорыях).
- Эўрапейскі кінапрыз (European Film Awards) за 2008 год атрымала Магдалена Беджыцка ў катэгорыі Prix D’Excellence за касьцюмы да фільму.
Цікавя факты [рэдагаваць]
- Прэм’ера фільму ў Беларусі адбылася 18 красавіка 2010 году на канале БТ а 15:40. Фільм дубляваны па-беларуску. Якраз у гэты ў Польшчы адбывалася пахаваньне прэзыдэнта Леха Качынскага[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйны сайт фільма(анг.)(пол.)
- Гэта фільм і пра майго дзядулю
Катынь (фільм) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў