Катэдральны квартал (Дэрбі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Катэдральны квартал
Катэдральны сабор з боку Зялёнай катэдры
Месцазнаходжаньне ДэрбіВялікабрытанія
Афіцыйная бачына

Катэдральны квартал (па-ангельску: Cathedral Quarter) — адзін зь пяці кварталаў у цэнтры Дэрбі, каля Катэдры. На поўначы і захадзе абмежаваны праездам Сьв. Олкманда і вуліцай Форда, на ўсходзе ракой Дэрвэнт, і вуліцамі Альбэрта, Вікторыі, Ўордвіка і Фраергэйта на поўдні.

Гэта гандлёвы, бізнэсовы і культурны квартал з мноствам мастацкіх галерэяў і турыстычных мясьцінаў. Сярод іх Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі, Цэнтральная бібліятэка, Бібліятэка мясцовых студыяў, «Шаўковая фабрыка», ратуша, турыстычны інфармацыйны цэнтар, Катэдральны сабор і іншыя. «Шаўковай фабрыкай» пачынаецца комплекс фабрык са сьпісу Сусьветнай спадчыны Вялікабрытаніі.

На тэрыторыі кварталу ладзіцца шмат мерапрыемстваў, у асноўным на Рынкавым пляцы, або Зялёнай катэдры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]