Катэдральны сабор сьвятога Вігілія (Трэнта)
Катэдральны сабор сьвятога Вігілія (па-італьянску: Сattedrale di San Vigilio) – галоўны касьцёл горада Трэнта й Трыдэнцкае архідыяцэзіі.
Зьмешчаны на Катэдральнай плошчы, збудаванай у гонар сьвятога заступніка Трэнта — сьвятога Вігілія, на месцы яго магілы, дзе некалі быў паганскі храм.
Пачаткова сабор меў выгляд рымскае базылікі памерамі 14х45 метраў, збудаванай у антычным стылі, з апсыдай, зьвернутай на ўсход.
Біскуп Ульрых II (1022-1055), вырашыў зрабіць рэканструкцыю гэтай старой рымскай базылікі. Пры ім будынак быў значна пашыраны, у ім зьявіліся тры нэфы, апсыды якіх былі пабудаваныя на падмурку рымскайепабудовы. На ўзроўні старой базылікі былі зьмешчаны магілы выбітных жыхароў гораду.
Альтэман (1124-1149), зрабіў рэканструкцыю магілаў (у такім выглядзе яны знаходзяцца і сёньня), дадаў да касьцёла новыя памяшканьні і разам са справай Ульрыха ІІ, выдаліў элемэнты клясычнае забудовы. Біскуп Фэдэріко Ванга (1207-1218) вырашыў рэканструяваць гэтую базыліку, пачынаючы з фундамэнту, і дзеля гэтага запрасіў лепшых майстроў сваёй справы, на чале з Адамо д’Ароньнё. Рэканструкцыя пачалася ў 1212, але пасьля сьмерці Федэрыка Вангі ў Сьвятой зямлі, рэканструкцыя апынулася ў крызе. Рэканструкцыя касьцёла вялася на ўласныя сродкі і ахвяраваньні грамадзянаў гораду.
У 1236 памёр Адамо д’Ароньнё і яго справу працягнуў сын – Энрыка дзі Фона д’Ароньнё, але будаўніцтва значна запаволілася з-за недахопу сродкаў. Напрыканцы ХIII ст., зьявілася вялікая ружа, якую жыхары назвалі "кола фартуны". З 1305 па 1307 Эджыліё да Кампіёнэ кіраваў усімі працамі, і дабудаваў паўднёвую частку касцёла і ніжэйшую частку звоньніцы. З 1321, сын Эджыліё, Баніна да Кампіёнэ , скончыў усе разоны і дадаў да касьцёла элемэнты готыкі.
У 1628 пад кіраўніцтвам Джузэпэ Альбэрці, была даданая капліца Ўкрыжаваньня на Крыжы, збудаваная ў стылі барока.
Касьцёл сьвятога Віджылія ёсьць выдатным помнікам мураванага дойлідзтва. У гэтым касьцёле зьмешаныя чатыры стылі: антычным, рэнэсанс, готыка і барока. Пасля правядзення археалагічных раскопак, падмурак касьцёла быў пераўтвораны ў музэй, у якім праводзіцца выстава рэшткаў старой рымскай базылікі і могілкаў выбітных жыхароў гораду.
Спасылкі [рэдагаваць]
- La Cattedrale di San Vigilio - Архідыяцэзiя Трэнта
- Duomo di Trento - Аддзел па турызму ў Трэнта i Монтэ-Бадонэ
Катэдральны сабор сьвятога Вігілія (Трэнта) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў