Каціныя
| Каціныя | |
Ягуар |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Інфракляса | Пляцэнтраныя |
| Надатрад | Ляўразыятэрыі |
| Атрад | Драпежныя |
| Падатрад | Котападобныя |
| Сямейства | Каціныя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Felidae | |
Каціныя (па-лацінску: Felidae) — сямейства сысуноў атрада драпежных. Найбольш спэцыялізаваныя з драпежнікаў, прыстасаваныя да здабываньня жывёльнай ежы шляхам падкраданьня, падчэкваньня, радзей перасьледу.
Памеры шырока вагаюцца: ад 34 см і масы 1 кг (плямістай-рудая котка) да 3,8 м і больш за 300 кг (тыгр). Канечнасьці пальцаходзячыя, пярэднія — 5-пальцавыя, заднія — 4-пальцавыя. Ва ўсіх відаў, акрамя гепарда і суматранскай коткі, кіпцюры ўцягвальныя. Зубоў менш, чым у астатніх драпежных (28-30), таму пыса кароткая, а галава выглядае круглявай. Зубная сыстэма рэзка выяўленага драпежнага тыпу. Язык пакрыты дробнымі, завостранымі рагавымі смочкамі, якія дапамагаюць каціным саскабляць мяса з касьцей і чысціць поўсьць. Хвост у большасьці відаў доўгі. Афарбоўка ад шэрай да рудавата-бурай, як правіла з палосамі, плямамі, плямкамі або разеткамі. Валасяное покрыва нізкае, больш пухнатае ў паўночных і высакагорных відаў. З органаў пачуцьцяў лепш разьвітыя слых і зрок; нюх слабейшы. Коткі здольныя чуць вельмі высокія гукі — частатой да 80 000 Гц (чалавек да 20 000 Гц).
Лад жыцьця пераважна змрочны і начны. Жывуць у адзіночку ці сем’ямі; львы ўтвараюць прайды. Дробныя віды размножваюцца штогод або часьцей (свойскі кот); буйныя — раз у 2-3 гады. Дзіцянятаў у дробных відаў да 5-6, у буйных 2-4. Дзіцяняты нараджаюцца сляпымі і бездапаможнымі. Выхоўвае дзіцянятаў маці, бацька клапоціцца пра іх толькі ў рэдкіх выпадках. Працягласьць жыцьця да 30 гадоў.
Клясыфікацыя [рэдагаваць]
- Felidae
Крыніцы [рэдагаваць]
- Stephen J. O'Brien and Warren E. Johnson (2007) The Evolution of Cats.
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Каціныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў