Кашалёт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кашалёт
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадКітападобныя
ПадатрадЗубатыя кіты
СямействаКашалётавыя
РодКашалёты
ВідКашалёт
Бінамінальная намэнклятура
Physeter macrocephalus
Арэал
Арэал

Кашалёт (Physeter catodon) — марскі сысун сямейства кашалётавых падатраду зубатых кітоў.

Даўжыня самцоў да 21 м, маса да 100 т, самак — да 15 м, маса да 30 т. Колер ад бурага да цёмна-карычневага. Галава вялікая (да 1/3 даўжыні цела). На верхнясківічных касьцях разьмешчаны спэрмацэтавы орган (вагой да 6 т). Ён утрымлівае спэрмацэт, які выкарыстоўвалі пры вытворчасьці касмэтычных крэмаў, памад, мыла. На вузкай ніжняй сківіцы 36—60 зубоў, на верхняй — 2—6 або адсутнічаюць. Сьпінны плаўнік у выглядзе нізкага гарба, грудныя — шырокія, закругленыя на канцах, хваставы падзелены глыбокай выразкай.

Кашалёты пашыраны ва ўсіх акіянах; самцы мігрыруюць, самкі трымаюцца статкамі ў межах субтрапічнага пояса.

Кормяцца кашалёты галаваногімі малюскамі, рыбай. За кормам ныраюць на глыбіню да 2 км, могуць знаходзіцца пад вадой да 1,5 гадзіны. У кішэчніку самцоў часам знаходзілі кавалкі амбры масай да 420 кг.

Патомства самкі кашалёта даюць раз у 3 гады. Даўжыня нованароджаных да 4,5 м, маса да 1 т. Жывуць кашалёты да 50 гадоў.

3 1985 промысел на кашалётаў забаронены.