Каэфіцыент Джыні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чырвоным колерам вызначаны краіны з высокім паказчыкам, зялёным з нізкім.

Каэфіцые́нт Джыні — статыстычны паказчык, які характарызуе ступень разьмеркаваньня грамадзтва краіны ці рэгіёна паводле якой-небудзь прыкметы (напрыклад, паводле ўзроўню гадавога прыбытку).

Каэфіцыент Джыні можа мець значэньне ад 0 да 100 (0 азначае, што ўвесь прыбытак разьмяркоўваецца абсалютна роўна, 100 азначае, што ўвесь прыбытак знаходзіцца ў аднаго чалавека), разьмешчаных паміж простай раўнамернага разьмеркаваньня і крывой Лорэнца.

Гэта статыстычная мадэль была разьмешчана і распрацавана італьянскім статыстам і дэмографам Карада Джыні і апублікавана ў 1912 годзе ў яго кнізе «Зьменлівасьць і непастаянства».

Такім чынам, Каэфіцыент Джыні — макраэканамічны паказчык, які характарызуе дыфэрэнцыяцыю грашовых прыбыткаў насельніцтва ў выглядзе ступені адхіленьня фактычнага размеркаваньня прыбыткаў ад абсалютнага роўнага іх разьмеркаваньня паміж жыхарамі краіны.