Каўказ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Здымак Каўказу са спадарожніка НАСА

Каўка́з — абшар на памежжы Эўропы і Азіі, паміж Чорным, Касьпійскім ды Азоўскім морамі. Складаецца з Галоўнага Каўкаскага хрыбта і прылеглых раёнаў Паўночнага і Паўднёвага Каўказу. Паўночны Каўказ, што разьмешчаны паўночней хрыбта, уключае раўнінныя (Кубань), и перадгорныя (Перадкаўказ) землі ды цалкам уваходзіць у склад Расейскай Фэдэрацыі. Паўднёвей хрыбта ляжыць Паўднёвы Каўказ, дзе разьмешчаныя Грузія, Азэрбайджан, Армэнія. Абсалютная вышыня 5.642 м. (гара Эльбрус). Ёсьць радовішчы нафты.


[рэдагаваць] Межы

Выразнымі межамі на захадзе і ўсходзе зьяўляюцца Чорнае, Азоўскае і Касьпійскае моры. На поўначы фізыка-геаграфічнай мяжой зазвычай лічыцца Кума-Манычская ўпадзіна, сучаснай адміністрацыйнай — паўночныя межы Краснадарскага і Стаўрапольскага краёў ды Дагестану. Часам да Каўказу адносяць і Калмыкію. У гісторыка-этнаграфічным пляне мяжу Каўказу можна правесьці па рэках Кубань, вярхоўях Кумы, Малцы і Цераку. Гэта ахоплівае поўдзень Краснадарскага краю, Адыгею, Карачаева-Чаркесію, Кабардзіна-Балкарыю, Паўночную Асетыю, Інгушэція, Чачню і большую частку Дагестану.

Больш складана з паўднёвай мяжой Каўказу. Палітычна яна праводзіцца зараз па межах Турэччыны і Ірану з аднаго боку і Грузіі, Армэніі і Азэрбайджану, з другога. У такім выглядзе гэтая мяжа канчаткова сфармавалася толькі ў 1921 годзе (пасьля перадачы Турэччыне Артвіна, Карса і Ардагана). Правесьці гісторыка-этнаграфічную і моўную мяжу Каўказа шмат цяжэй : гістарычныя землі армянаў цягнуцца далёка на захад і поўдзень, а азэрбайджанцы і зараз насяляюць большую частку паўночна-заходняга Ірану. Найбольш апраўданае ўключэньне ў Каўказ паўночна-ўсходніх раёнаў Турэччыны, дзе і зараз жывуць картвэламоўныя лазы і грузыны і армянамоўныя хемшылы.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Каўказсховішча мультымэдыйных матэрыялаў