Квазар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Галяктыка NGC 4319 і квазар Маркаран 205. Гэты квазар знаходзіцца за 1 мільярд сьветлавых гадоў, але знаходзіцца адносна блізка, уважаючы на тое, што шмат квазараў знаходзяцца нашмат далей.

Квазар (анг. quasar) — надзвычай магутнае і далёкае актыўнае ядро галяктыкі. Квазары зьяўляюцца аднымі з найярчэйшых аб’ектаў у Сусьвеце — іх магутнасьць часам у дзясяткі і сотні разоў перавышае агульную магутнасьць усіх зорак галяктык, падобных да нашай. Сьляды бацькоўскіх галяктык вакол квазараў (прычым, далёка ня ўсіх) былі выяўленыя пазьней. У першую чаргу квазары былі апазнаныя як аб’екты зь вялікім чырвоным зрушэньнем, якія маюць электрамагнітнае выпраменьваньне (у тым ліку радыёхвалі і бачнае сьвятло) і настолькі малыя кутавыя памеры, што на працягу некалькіх гадоў пасьля адкрыцьця не было магчымым адрозьніць іх ад «кропкавых крыніц» — зорак (наадварот, працяглыя крыніцы болей адпавядаюць галяктыкам).[1]

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ангельскі тэрмін quasar утвораны ад словаў quasistellar («квазізорны», падобны да зоркі) і radiosourceрадыёкрыніца») і літаральна перакладаецца як «квазізорная радыёкрыніца».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Засов А. В., Постнов К. А. Ядра галактик. Общие сведения. // Общая астрофизика. — Фрязино: Век 2, 2006. — Т. 3. — 496 с. — ISBN 5-85099-169-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Квазарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў