Квай-Гон Джын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Квай-Гон Джын
Пэрсанаж «Зорных войнаў»
Qui-Gon Jinn.png
Раса чалавек
Належыць да Джэдай
Дзейнасьць рыцар-джэдай
Стаць мужчына
Рост 194 см
Валасы рудыя
Вочы блакітныя
Зброя зялёны сьветлавы меч
Здымкі
Актор Ліям Нісан

Квай-Гон Джын (па-ангельску: Qui-Gon Jinn; 92—32 ДБЯ) — пэрсанаж сусьвету Зорных войнаў. Навучаўся ў Графа Дуку. Погляды Квай-Гон Джына не супадалі зь поглядамі на жыцьцё Рады джэдаяў. Квай-Гон не марнаваў час на мэдытацыю, ён кіраваўся філязофіяй «Жывой моцы»: адчуваць сябе, ня думаць — выкарыстоўваць свае інстынкты. З-за непакорлівага погляду Квай-Гон Джын так і ня быў прыняты ў Раду Джэдаяў, хоць і карыстаўся вялікай павагай сярод сваіх паплечнікаў.

На Татуіне Квай-Гон Джын знайшоў хлопчыка-нявольніка Энакіна Скайўокера, які меў рэакцыю джэдая. Аналіз крыві хлопчыка паказаў неверагодна вялікі ўзровень мідыхлярыянаў, вышэйшы за ўзровень самаго магістра Ёды. Квай-Гон вызваліў Энакіна й паказаў яго Радзе джэдаяў на Карусанце, але Рада адмовілася браць Энакіна й вучыць яго валоданьню сілай, бо бачыла ў ім моцны гнеў і страх. Рада ня была ўпэўнена ў хлопчыку, ягоная будучыня была вельмі цьмяная, ня вызначаная. Квай-Гон Джын пажадаў сам вучыць Энакіна, але й гэта яму было забаронена, бо ў яго ўжо быў адзін вучань падаван Обі-Ван Кенобі. Пасьля сьмерці Квай-Гон Джына Рада джэдаяў згадзілася выканаць яго апошнюю волю й дазволіла Обі-Вану стаць настаўнікам для Энакіна[1].

Зброя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьветлы бок Моцы і зялёны сьветлавы меч.

Характар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Квай-Гон па жыцьці вельмі вольналюбівы чалавек, ён часта не падпарадкоўваецца загадам Ордэна Джэдаяў, дзейнічае згодна сваім пачуцьцям і інстынктам. Квай-Гон Джын вельмі добра ўспрымае моц і знаходзіць хутка кантакты з любымі формамі розуму ў галяктыцы. Нягледзячы на свой сталы узрост, ён зьяўляецца адным зь лепшых ваяроў у галяктыцы.

Апошняя бітва й сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад час бітвы за Набу Квай-Гон Джын і Обі-Ван Кенобі сустракаюцца з Дартам Молам у каралеўскім палацу на плянэце Набу. Пачынаецца бой, пад час якога Дарт Мол працінае Квай-Гона сваім мечам. Квай-Гон памірае на руках Обі-Вана Кенобі. Аднак перад сьмерцю Квай-Гон наракае Обі-Вана джэдаем і просіць працягнуць навучаньне Энакіна.

Пасьля сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У трэцім эпізодзе Ёда кажа Обі-Вану: «Той, хто да неўміручасьці шлях адкрыў, са сьвету сілы здолеў вярнуцца — настаўнік былы ваш». Такмі чынам Ёда кажа, што Квай-Гон Джын здолеў, дзякуючы сваёй філязофіі й разуменьню моцы, знайсьці шлях кантактаваць са сьветам жывых. Пасьля Обі-Ван Кенобі вучыцца гэтаму майстэрству ў Ёды й падтрымлівае сувязь з Квай-Гонам на Татуіне, дзе жыве ў выгнаньні, да сустрэчы з Люкам Скайўокерам. Потым, пасьля сьмерці, і сам Обі-Ван выходзіць на сувязь з Люкам такім жа чынам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]