Квакеры
Квакеры (па-ангельску: Quakers, ад дзеяслова to quake — «трэсьці», «трымцець», «уздрыгваць»; афіцыйная назва — Рэлігійнае Таварыства Сяброў (квакераў)) — канфэсія, якая ўзьнікла ў асяродзьдзі радыкальных пурытанаў (дысэнтэраў або нонканфармістаў) у гады Ангельскай рэвалюцыі ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя. Першапачатковая назва — «Хрысьціянскае Таварыства Сяброў Ўнутранага Сьвятла». Назва «квакеры» выкарыстоўвалася спачатку праціўнікамі гэтай плыні як абразьлівая мянушка, а пасьля стала саманазвай, мае некалькі вэрсіяў паходжаньня. Найбольш верагодная вэрсія, паводле якой заснавальнік дадзенага кірунку — Джордж Фокс — на пасяджэньні суда заклікаў судзьдзю «трымцець перад імем Бога», за што той назваў Фокса «трымцельнікам». Іншая версія абвяшчае, што раньнія квакеры падчас сваіх набажэнстваў скаланаліся пры ласцы на іх Сьвятога Духа. Трэцяя вэрсія прыпісвае раньнім квакерам зацьвярджэньне з нагоды «духоўнага трымценьня» ад пастаяннага адчуваньня прысутнасці жывога Бога.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Квакеры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||