Квакша звычайная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Звычайная квакша
Hyla arborea01.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Земнаводныя
Атрад Бясхвостыя
Сямейства Квакшы
Род Сапраўдныя квакшы
Від Квакша звычайная
Бінамінальная намэнклятура
Hyla arborea

Квакша звычайная (Hyla arborea, драўнянка) — невялікае земнаводнае сямейства квакшаў.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела дасягае 35-45 мм, вядомая максымальная даўжыня — 52 мм; маса 4-9 г. Зьверху квакша афарбавана ў ярка-зялёны колер, зьнізу — у жаўтавата-белы. Верхняя і ніжняя часткі цела падзелены тонкай чорнай палосай, якая пашыраецца ззаду і ўтварае пятлю ўгару у вобласьці пахвіны. Зьверху цёмная палоса мае белы беражок. Афарбоўка квакшаў прыкметна мяняецца ў залежнасьці ад тэмпэратуры і вільготнасьці навакольнага асяродзьдзя (напр., пры паніжэньні тэмпэратуры і павьшэньні вільготнасьці афарбоўка цямнейшая).

Цела зграбнае, канечнасьці адносна тонкія і доўгія. Кончыкі пальцаў квакшы расшыраны ў дыскі, якія зьяўляюцца прыстасаваньнем да лажання па дрэвах (па вэртыкальных паверхнях). Дыскі на кончыках пальцаў дапамагаюць ёй прыклейвацца да лістоў, галін, ствалоў дзякуючы таму, што яны багатыя на лімфатычныя і сьлізістыя залозы. Самцы маюць слаба разьвітыя шлюбныя мазалі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. - Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М.М. Навошта нам амфібіі? - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Квакша звычайнаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў