Квакшы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Квакшы
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаЗемнаводныя
ПадклясаХрыбетныя
АтрадБясхвостыя
СямействаКвакшы
Бінамінальная намэнклятура
Hylidae
Арэал
Арэал

Квакшы (Hylidae) — сямейства бясхвостых земнаводных.

Даўжыня цела складае 2-13,5 см. Афарбоўка квакшаў прыкметна мяняецца ў залежнасьці ад тэмпэратуры і вільготнасьці навакольнага асяродзьдзя. У большасьці відаў кончыкі пальцаў расшыраны на канцы ў дыскі-прысоскі, якія зьяўляюцца прыстасаваньнем да лажаньня па вэртыкальных паверхнях.

Кормяцца квакшы ў асноўным дробнымі казуркамі і іх лічынкамі. Здабычу захопліваюць доўгім языком. Самкі адкладваюць да 1000 ікрынак.

Пашыраны пераважна ў тропіках Амэрыкі і Аўстраліі. Жывуць у асноўным на дрэвах. Актыўныя ўначы.

Сямейства ўключае каля 580 відаў. Найбольшы род — сапраўдныя квакшы (Hyla), каля 450 відаў. На Беларусі адзіны від — квакша звычайная (Hyla arborea, драўнянка).

Жывуць у няволі.

Квакшысховішча мультымэдыйных матэрыялаў