Кванзаа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кванза (таксама Кваанза, Кванзаа) — адзін з афраамэрыканскіх фэстываляў, які ўяўляе сабой тыдзень пераднавагодніх урачыстасьцяў, што доўжыцца па традыцыі з 26 сьнежня (гэта значыць адразу пасьля Каталіцкага Раства) да 1 студзеня кожнага году. Галоўная мэта сьвята — падтрымка, разьвіцьцё і захаваньне афрыканскіх традыцыяў, якія прыйшлі ў Паўночную Амэрыку (ЗША) разам з нэграмі-рабамі ў XVII—XIX стагодзьдзях. Назва сьвята паходзіць ад выразу на суахілі «матунда я кванза», што ў перакладзе азначае «першыя плады». Само сьвята, аднак, было уведзена змагарамі за правы чарнаскурых у ЗША толькі ў 1966—1967 гг. Яго адзначаюць каля 15% афраамэрыканцаў або каля 2% насельніцтва ЗША. Падчас сьвята вельмі папулярная афрыканская сымболіка. Commons-logo.svg  Кванзаасховішча мультымэдыйных матэрыялаў