Кварк
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Сымбаль | Назва | Зарад | Маса | |
|---|---|---|---|---|
| бел. | анг. | |||
| Першае пакаленьне | ||||
| d | ніжэйшы | down | −1/3 | ~ 5 МэВ/c² |
| u | вышэйшы | up | +2/3 | ~ 3 МэВ/c² |
| Другое пакаленьне | ||||
| s | дзіўны | strange | −1/3 | 95 ± 25 МэВ/c² |
| c | зачараваны | charm | +2/3 | 1,8 ГэВ/c² |
| Трэцяе пакаленьне | ||||
| b | прыгожы | beauty (bottom) | −1/3 | 4,5 ГэВ/c² |
| t | праўдзівы | truth (top) | +2/3 | 171 ГэВ/c² |
Ква́рк — фундамэнтальная часьцінка ў стандартнай мадэлі, якая не назіраецца ў свабодным стане. Гіпотэза пра існаваньне кваркаў узьнікла ў 1964 г. у схеме унітарнае сымэтрыі. Тэорыя прыпісвае кваркам дробны электрычны зарад (1/3 і 2/3 ад элемэнтарнага). Паводле стандарнае мадэлі зь іх складаюцца ўсе гадроны. З трох — барыёны, і з пары кварк-антыкварк — мэзоны. Пошукі кваркаў да гэтага часу не далі посьпеху, калі не лічыць 6 вельмі супярэчлівых выпадкаў выяўленьня іх у касьмічных прамянях. На дадзены момант вядомыя 6 «водараў» кваркаў, уласьцівасьці якіх прыведзеныя ў табліцы.